О пытках в Беларуси
Контакт с милицией и избиение: как избежать насилия

«На колени, быстро!» Почему унижающее обращение приравнено к пыткам

Арсенал борьбы с заключенными: ШИЗО, ПКТ, осуждение по 411 статье

Подозрение в совершении преступления – не повод для жестокости

Чем провинился перед милиционерами блогер Сергей Петрухин?

«А зачем вы ходили на новогоднюю ёлку, головы нет на плечах?»

«Было очень страшно. Я понимала, что единственный способ – убедить их соблюдать законность»

«Удары наносили без разбору – и дубинками, и берцами»

Михаил Жемчужный: "Что бы со мной ни происходило, я вешаться не буду"

Они набросились на сына как сорвавшиеся с цепи псы

Ноў-хаў сталічнай міліцыі: затрыманых скавалі ў адзін ланцуг кайданкамі

На просьбу вызвать врача слышал только одно: «Да не сдохнешь ты…»

“Если ты, сука, не подпишешь признание, возможно, твоя дочь умрет”

Ругань и крики продолжались: "Руки по швам! Кто из вас поджигатель?"

Перед судом милиционер предупредил: «Скажешь – живого закопаем»

Нязвыкла сядзець ва ўсіх на відавоку на кукішках і пыжыцца ў дзірку

Я раней думаў, што наша міліцыя служыць народу...

Праблема схадзіць па-вялікаму на вачах сакамернікаў з часам мінае

Пакуль міліцыянты “момлікі” і “ігнацюкі” будуць знішчаць відэадоказы і зьбіваць грамадзян, нічога добрага ў Беларусі не будзе

Каб міліцэйскае свавольства асвятлялі дзяржаўныя СМІ, я б здымаў што-небудзь іншае

Блогера хочуць запалохаць?

Сялянін ўпаў сам і зламаў сабе нагу

Ён пагражаў пасадзіць мяне ў ізалятар

Свае здзекі з грамадзян міліцыя называе “размовамі”,блогерам ізноў выдалі позвы ў Ленінскі РАЎС

Праціўніка будовы завода АКБ “хуткая” забрала з ІЧУ у шпіталь

“И гвозди ему в руки, что б чего не сотворил...” (Уладзімір Высоцкі)

Людзі ў чорным заштурхнулі блогера ў бус і звезлі

У брэсцкай міліцыі вялікія праблемы - неабходна заняцца кадравымі пытаннямі

„Страла” пакуражылась над вяскоўцам

“Месца гуляць у “мандавошку” хапала, а вось дыхаць было цяжка” Вязень камары №9 на волі

Праваахоўныя органы штучна ствараюць сітуацыі, каб падводзіць грамадзкіх актывістаў пад адміністратыўную адказнасць

Позвы каб не з'яўлялісь на плошчы

Блогер вырваўся з кіпцюроў Ленінскага РАЎС г. Брэста

Міліцыянт ударыў хлопца другі раз i я дастаў тэлефон...

Нашы Блогі
Памятныя даты
Нашы Выданні
Архіў навінаў
Архіў навінаў
Каляндар
Кастрычнік
ПнАўСрЧцПтСбНдз
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Праваабарончыя сайты
Витебск

Гародня

Гомель

Могилёв

Наш канал

Апісанне месцаў абмежавання волі/зняволення
Як падрыхтавацца да адмін суду?
Пашукаць нешта яшчэ
Правы на допытах (крыміналка)
Адмін затрыманне
Пра катаванні і жорсткае абыходжанне
https://t.me/viasna_brest/824

https://www.youtube.com/watch?v=eF073XgOLQw

https://www.youtube.com/watch?v=jfNghjxl7HY

Мяне жорстка затрымалі, запалохвалі, пагражалі. Што рабіць?

Да мяне ўжываліся катаванні. Як гэта зафіксаваць?

СОП

❓Ці могуць міліцыянты прыйсці да Вас дадому "правесці прафілактычную размову"? А прыйсьці і шукаць (бчб) - сімволіку?

Класнае відэа пра правы чалавека

Навучанне па назіранні за судамі
Заявы
 Патрабуем неадкладнага вызвалення арыштаваных сябраў ПЦ “Вясна” і спынення іх пераследу ў сувязі з праваабарончай дзейнасцю

 За ўвядзеньне карантыну ў школах і арганізацыю працэсу дыстанцыйнага навучаньня да канца навучальнага года.

 Абвяшчаецца конкурс на ўдзел у Паглыбленым тэматычным курсе па правах чалавека.

 Представительницы инициативной группы против завода АКБ под Брестом обратились к руководителям вертикали власти.

Service description

Service description

Збор паштовак - "Берасцейцы - дзеячы БНР

Іван Серада 13.05.1879 - 19.11.1943

Янка - сын Мікіты Серады - нарадзіўся ў вёсцы Задзьвея, якая сёньня ў Баранавіцкім р-не Берасьцейскай вобл. Вучыўся ў Варшаўскім ветэрынарным інстытуце, які скончыў у 1903 г. У 1905-1906 гг. служыў у расейскай арміі ў Манчжурыі. У 1907-1911 гг. працаваў ветэрынарам у Менскай губерні, адначасова выкладаў у Мар'іна-Горскай сельскагаспадарчай вучэльні. З 1914 г. публікаваўся ў беларускім часопісе "Саха". З пачаткам 1-й Сусьветнай вайны быў мабілізаваны ў царскую армію.

На 1-ым Усебеларускім зьезьдзе ў сьнежні 1917 г. Іван Серада быў абраны старшынём прэзідыюму. Пасьля разгону Зьезду бальшавікамі створаная на ім Рада абрала І. Сераду 21.12.1917 г. (03.01.1918) у склад Выканаўчага камітэту Ўсебеларускага зьезду. У Выканкаме, які складаўся з 10 чалавек, яму было даручана выконваць функцыі, аналагічныя міністру ўнутраных спраў. Выканкам Усебеларускага зьезду 20.02.1918 г. выдаў 1-ую Ўстаўную грамату да народу Беларусі, паводле якой абвясьціў сябе найвышэйшай часовай уладай "для кіраваньня краем і скліканьня як можна хутчэй Усебеларускага Ўстаноўчага Сойму", а 09.03.1918 г. у 2-й Устаўной грамаце абвясьціў Беларусь Народнай Рэспублікай. 3 19 сакавіка да 14 траўня 1918 г. Іван Серада - Старшыня Рады БНР, непасрэдны ўдзельнік абвяшчэньня незалежнасьці БНР 25 сакавіка 1918 г.

Пасьля распаду ў ліпені 1918 г. Беларускай сацыялістычнай грамады, сябрам якой быў Іван Серада, ен прыняў удзел у стварэньні Беларускай партыі сацыял-федэралістаў, якая трымалася цэнтрысцкіх пазіцыяў, увайшоў у склад яе ЦК. 22 ліпеня 1918 г. Рада БНР даручыла Івану Серадзе сфармаваць трэці ўрад БНР. У гэтым урадзе Іван Серада займаў пасаду Старшыні Народнага Сакратарыяту і быў народным сакратаром замежных спраў да 11 лістапада 1918 г. У 1919-1920 гг. ён уваходзіў у Часовы беларускі нацыянальны камітэт у Менску. З сьнежня 1919 г. - Старшыня Найвышэйшай Рады БНР.

У 1921-1925 гг. працаваў загадчыкам бібліятэкі Інстытуту беларускай культуры, зьяўляўся супрацоўнікам Наркамату земляробства БССР. У 1923-1924 гг. Стаў арганізатарам і дырэктарам Менскага ветэрынарна-заатэхнічнага тэхнікуму. 3 ліпеня 1925 г. да сьнежня 1929 г. працаваў дацэнтам Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горы-Горках, а з 1927 г. адначасова зьяўляўся навуковым супрацоўнікам Беларускага навукова-дасьледчага інстытуту сельскай і лясной гаспадаркі. Іван Серада выступаў у друку з навуковымі, навукова-папулярнымі і публіцыстычнымі артыкуламі на сельскагаспадарчыя тэмы, зьяўляецца аўтарам некалькіх кніг.

Арыштаваны ОГПУ БССР 4 ліпеня 1930 г. па справе "Саюзу вызваленьня Беларусі". Згодна з пастановай Калегіі ОГПУ СССР сасланы 10.04.1931 г. на 5 гадоў у Яраслаўль (Расея). 27.12.1941 г. паўторна асуджаны на дзесяць гадоў зьняволеньня. Быў датэрмінова вызвалены з Краслагу (Краснаярскі край, Расея) 19 лістапада 1943 г. Далейшы лёс невядомы. Па першым прыгаворы рэабілітаваны 10.07.1988 г, па другім - 16.01.1989 г.

Станіслаў Булак-Балаховіч (10.02.1883 - 10.05.1940)

Станіслаў Балаховіч абараняў сялянаў, за што яго пачалі называць "Бацькам". Перад вайной належыў да партыі расейскіх сацыял-рэвалюцыянераў. У арміі Юдзеніча ен даслужыўся да чыну генерал-маёра і адзначыўся пры ўзяцьці Пскова. 14.11.1919 г. Балаховіч падаў ва ўрад БНР заяву аб беларускім грамадзянстве і просьбу прыняць яго на беларускую службу разам з яго Асобым атрадам. 26.02.1920 г. атрад Балаховіча быў прыняты пад польскае камандаваньне і 5 сакавіка быў накіравны ў Берасьце дзеля. У Берасьці Асобы атрад ген. С. Булак-Балаховіча (каля 700 чалавек) разьмяшчаўся ў "чырвоных казармах" непадалёку ад форту Бэрг. Падчас польска-бальшавіцкай вайны 16.08.1920 г. балахоўцы разьбілі армію Будзённага і спынілі бальшавіцкі наступ. 17.08-07.09.1920 г. група Балаховіча знаходзілася ва Ўладаве, дзе пасьпяхова трымала абарону ад бальшавікоў, а потым і перайшла ў наступ. Рэйд ген. Балаховіча па Палесьсю быў настолькі пасьпяховы, што 16.09.1920 г. яго аддзелы дзейнічалі ўжо ў раёне Пінску. Аперацыя па захопу самога Пінску 27.09.1920 г. сталася адной з самых удалых вайсковых аперацыяў ген. Балаховіча за час ваенных дзеяньняў.
Далей

Аляксандр Цьвікевіч (22.04.1888 - 30.12.1937)

Нарадзіўся ў Берасці ў сям'і чыгуначнага фэльчара. Вучыўся на юрыдычным факультэце Пецярбургскага ўніверсітэту. З 1912 г. працаваў прысяжным павераным у Берасьці і Пружане. Працаваў з 1916 г. у Камітэце помачы ахвярам вайны. У 1917 г. адзін з заснавальнікаў Беларускай народнай грамады. Удзельнік 1-га Ўсебеларускага Зьезду ў сьнежні 1917 г. У 1918 г. быў на мірных перамовах у Берасьці дарадцам дэлегацыі УНР. Ад 25 сакавіка 1918 г. займаў пасады ва ўрадзе БНР. З вясны 1919 г. узначальваў Надзвычайную дыпламатычную місію БНР у Берліне. Быў міністрам юстыцыі і міністрам замежных спраў БНР, а з 1923 г. узначальваў урад БНР. Жыў у Коўне і Празе. У 1922 г. бараніў інтарэсы Беларусі на Генуэзскай канферэнцыі. У канцы 1925 г. А. Цьвікевіч склаў паўнамоцтвы прэм'ер-міністра БНР і прыехаў у Менск. Працаваў у Наркамаце фінансаў, а з 1926 г. - вучоным сакратаром Інбелкульту (пазьней -Беларуская Акадэмія навук). 14 ліпеня 1930 г. А. Цьвікевіч арыштаваны па справе "Саюзу вызваленьня Беларусі" і сасланы разам з сям'ёй на 5 гадоў у Сібір (жыў у Пярмі, Ішыме, Сарапуле). 17 сьнежня 1937 г. быў паўторна арыштаваны і 30 сьнежня 1937 г. расстраляны.
Далей

Іван Цьвікевіч (?.11.1891 - 01.08.1931)

Нарадзіўся ў Берасьці. Як і брат, вучыўся ў мужчынскаіі гімнаэіі ў Берасьці. У 1914 г. скончыў медычны факультэт Варшаўскага ўніверсітэту. У 1917-1921 гг. ў Чырвонай Арміі служыў дывізіённым лекарам. У 1921 - 1923 гг. працаваў у Берліне ў савецкім пасольстве. У 1924 у Менску быў членам калегіі Наркамату аховы здароўя БССР, працаваў загадчыкам аддзелу ў Белдзяржвыдавецтве. У 1923 годзе падрыхтаваў першы беларускамоўны падручнік у галіне медычных ведаў - "Фізыолегія і анатомія чалавека". 3 1924 г. узначальваў Медычную калегію Інбелкульту (з 1928 г. - у складзе Інстытуту навуковай мовы Беларускай Акадэміі навук) і Тэрміналагічную камісію. Пад яго кіраўніцтвам выдадзена ў 1926-1929 гг. “Nomina Anatomica Alborutenica - Анатамічныя назвы". Іван Цьвікевіч - аўтар гістарычнага нарысу "Канстантын Каліноўскі" у 1922 г. Доктар Іван Цьвікевіч быў арыштаваны 18.07.1930 г. па справе "Саюзу вызваленьня Беларусі". Асуджаны 10.04.1931 г. на 5 гадоў лагераў. Пакараньне адбываў у Нарыме, зьяўляўся начальнікам санчасьці Нарымлага. Затым пасяліўся ў г. Усьць-Канск, дзе працаваў лекарам. Паўторна арыштаваны 05.03.1938 г. і 01. 08.1938 г. прыгавораны да расстрэлу.
Далей

Адам Трыпус (? - 16.09.1965)

Паходзіць з Вялікай Бераставіцы на Гарадзеншчыне. У часы змаганьня за незалежнасьць у 1920-ыя гады зьяўляўся павятовым камендантам Гарадзенскага павету і сябрам Гарадзенскага акруговага штабу антыпольскага партызанскага руху, арганізаванага ўрадам БНР В. Ластоўскага. У 1920-21 гг. - настаўнік Віленскага беларускага прытулку. На пачатку 1921 г. арыштоўваўся польскімі ўладамі. 3 1921 г. працаваў настаўнікам Гарадзенскай беларускай гімназіі, а таксама быў адным з кіраўнікоў беларускага прытулку для дзяцей у Горадні. Вылучаўся ад блоку нацыянальных меншасьцяў, у які ўваходзілі беларусы, на выбарах у польскі сейм па акрузе ў Беластоку. У 1923 годзе абвінавачваўся польскімі ўладамі ў антыдзяржаўнай дзейнасьці і праходзіў у судовым працэсе ў Беластоку па "справе 45-ці" (супраць беларускіх актывістаў). З другой паловы 1920-х гг. жыў у Берасьці, працаваў настаўнікам у в. Ратайчыцы. Пасьля вайны працаваў у Берасьцейскім раенным аддзеле адукацыі і ў педагагічным інстытуце. Трагічна загінуў у выніку зьбіцьця невядомымі пры нявысьветленых абставінах. Пахаваны на Трышынскіх могілках у Берасьці.
Далей

Раман Скірмунт (25.04.1868 - 07.10.1939)

Нарадзіўся ў м. Парэчча Пінскага павету. Грамадзкую дзейнасьць Раман Скірмунт распачаў з пасады старшыні Таварыства па распрацоўцы сельскагаспадарчых і эканамічных патрэбаў Палесься. Быў адным з распрацоўшчыкаў праграмы Краёвай партыі Літвы і Беларусі. У 1906 г. абраны дэпутатам 1-й Дзяржаўнай думы Расеі ад Менскай губерні, а ў кастрычніку 1910 г. - членам Дзяржаўнай Рады. У жніўні 1914 г. Менскае земства выбрала Р. Скірмунта ва Ўсерасейскі земскі саюз дапамогі хворым і параненым воінам. 1917 г. ён абраны старшынём Менскага аддзелу Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны, якая праз нейкі час стала часовым Беларускім камітэтам. 12.04.1918 г. Р. Скірмунт быў уведзены ў склад Рады Беларускай Народнай Рэспублікі. З 14.05.1918 г. ўзначальваў Народны сакратарыят БНР. На пасадзе прэм'ер-міністра ён быў да канца ліпеня 1918 г. Як сябра Рады БНР працаваў у яе міжнароднай камісіі. Раман Скірмунт трагічна загінуў 7 кастрычніка 1939 г. ва ўзросьце 72 гадоў: на загад савецкіх камісараў ён быў расстраляны разам з сваякамі ў лесе каля Парэчча.
Далей

Пётр Крэчэўскі (07.08.1879 - 08.03.1928)

Нарадзіўся ў в. Дубна у Мастоўскім р-не Гарадзенскай вобл. Атрымаў пачатковую адукацыю ў Верхалескай школе Кобрыньскага павету, вучыўся ў Жыровіцкай духоўнай вучэльні. Затым у Літоўскай духоўнай семінарыт ў Вільні і скончыў яе ў 1902 г. Настаўнічаў у Беластоцкім і Ваўкавыскім паветах. З пачаткам 1-й Сусьветнай вайны быў мабілізаваны і служыў вайсковым урадоўцам. У 1917 г. быў старшынём Барысаўскага савету салдацкіх і рабочых дэпутатаў. У сьнежні 1917 г. дэлегат 1-га Ўсебеларускага зьезду. Удзельнічаў у абвяшчэнын БНР. З 19.02.1918 г. ен у складзе першага беларускага ўраду быў дзяржаўным кантралёрам. Крэчэўскі - адзін з лідараў Беларускай партыі сацыялістаў-федэралістаў. Ад 14.05.1918 г. Пётр Крэчэўскі - сакратар Рады БНР. 15-16.12.1918 г. ён арганізаваў правядзеньне ў Горадні Гарадзенскага беларускага павятовага зьезду. 30.12.1918 г. спрабаваў дамовіцца з камандаваньнем нямецкай арміі аб перадачы зброі для беларускай міліцыі. Ад 13.12.1919 г. і да сваёй сьмерці ў 1928 г. зьяўляўся Старшынём Народнан Рады БНР З 1920 г. быў у эміграцыі і жыў у Коўна, Берліне, Рызе, а з 1923 г. ў Празе, дзе жыў да канца жыцьця.
Далей

Усевалад Ігнатоўскі (19.04.1881 - 04.02.1931)

Нарадзіўся ў в. Такары Берасьцейскага павету. Скончыў Віленскую духоўную вучэльню, паступіў у Літоўскую духоўную семінарыю, але быў включаны з яе за ўдзел у выступленьнях супраць уладаў. У 1902 г. паступіў у Імператарскі гісторыка-філалагічны інстытут у Санкт-Пецярбургу. У 1905 г. перавёўся на гісторыка-філалагічны факультэт Юр'еўскага (цяпер Тартускага) універсітэту, які скончыў у 1911 г. 3 ліпеня 1914 г. ў Менску ў настаўніцкім інстьпуце працаваў выкладчыкам псторыі і эканамічнай геаграфіі. Прымаў удзел у стварэньні Беларускай партыі эсэраў, увайшоў у склад ЦК БПС-Р. Восеньню 1920 г. адмовіўся ўваходэіць у савецкую дэлегацыю на Рыжскія мірныя перамовы. Быў членам ураду - наркамам земляробства, затым наркамам асьветы. Ён быў прафесарам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту, намесьнікам рэктара БДУ і членам Прэзідыюму ЦВК БССР (1922-1930). Са студзеня 1929 г. - акадэмік і першы прэзідэнт Беларускай Акадэміі навук, першы дырэктар інстьгтуту гісторыі. Быў абвінавачаны ў нацыянал-дэмакратызме. Пасьля чарговага допыту ў ОГПУ застрэліўся ранкам 04.02.1931 г. Пахаваны ў Менску на Вайсковых могілках.
Далей

Іван Серада (13.05.1879 - 19.11.1943)

Нарадзіўся ў вёсцы Задзьвея ў Баранавіцкім р-не. Вучыўся ў Варшаўскім ветэрынарным інстытуце, які скончыў у 1903 г. У 1907-1911 гг. працаваў ветэрынарам у Менскай губерні. З 1914 г. публікаваўся ў беларускім часопісе "Саха". З пачаткам 1-й Сусьветнай вайны быў мабілізаваны ў царскую армію. На 1-ым Усебеларускім зьезьдзе ў сьнежні 1917 г. быў абраны старшынём прэзідыюму. Створаная на ім Рада абрала І. Сераду 21.12.1917 г. у склад Выканаўчага камітэту Ўсебеларускага зьезду. 3 19 сакавіка да 14 траўня 1918 г. Іван Серада - Старшыня Рады БНР, Старшыня Народнага Сакратарыяту і народны сакратар замежных спраў. З сьнежня 1919 г. - Старшыня Найвышэйшай Рады БНР. У 1923-1924 гг. 3 1925 г. да 1929 г. дацэнт Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горы-Горках, а з 1927 г. навуковы супрацоўнік Беларускага навукова-дасьледчага інстытуту сельскай і лясной гаспадаркі. Арыштаваны ОГПУ БССР 4 ліпеня 1930 г. Згодна з пастановай Калегіі ОГПУ СССР сасланы 10.04.1931 г. на 5 гадоў у Яраслаўль (Расея). 27.12.1941 г. паўторна асуджаны на дзесяць гадоў. Быў датэрмінова вызвалены з Краслагу 19 лістапада 1943 г. Далейшы лёс невядомы.
Далей

Антон Сокал-Кутылоўскі (07.02.1892 - 07.03.1983)

Нарадзіўся на хутары Перавалока-Дарагішча Чучавіцкай воласьці Лунінецкага павету. У 1910 г скончыў Панявежскую настаўніцкую семінарыю, працаваў у школах на Віленшчыне. З 1913 па 1915 год у Петраградзе вучыўся на політэхнічных курсах на "тэхніка сельскага вогнестойкага будаўніцтва”, а ў 1914 г. скончыў геаграфічны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэту. У 1-ю Сусьветную вайну служыў спачатку шарагоўцам. Затым унтэр-афіцэрам, прапаршчыкам, капітанам. У пачатку 1918 г. выехаў у армію Дзянікіна. З ліпеня 1919 г. ваяваў супраць бальшавікоў у арміі Юдзеніча. 24 чэрвеня 1921 г. быў высьвячаны на праваслаўнага сьвятара. Служыў у царкве ў в. Вострава каля Слоніма. Выступаў за ўвядзеньне беларускай мовы ў жыцьцё Праваслаўнай Царквы. 19 чэрвеня 1941 г. быў арыштаваны органамі НКВД. З камеры сьмяротнікаў ўратаваўся 23.06.1941 г., калі будынак НКВД загарэўся пасьля нямецкага абстрэлу. З кастрычніка 1941-га быў у Ганцавічах школьным інсьпектарам. 06.09.1945 г быў арыштаваны контрразведкай "Сьмерш". Ваенны трыбунал 20.04.1948 г. асудзіў яго на 25 гадоў турмы. Вызваліўшыся па амністыі ў 1957-м, жыў у стрыечнай сястры ў Ганцавічах, пазьней выехаў у Польшчу, Памер 7 сакавіка 1983 г. у Шчэціне.
Далей

Лукаш Дзекуць-Малей (01.10.1888 - 20.01.1955)

Нарадзіўся ў Слоніме. Скончыў у 1906 г. настаўніцкую семінарыю. У 1910 г. прыняў хрост у баптыстаў. З 1913 г. два гады студыяваў на біблійных курсах у Пецярбургу. У канцы 1918 г., пад канец нямецкай акупацыі павятовы камісар раёну Крынкі-Лунна. У 1919 г. скончыў 1-ыя беларускія настаўніцкія курсы ў Вільні. Быў кіраўніком дзіцячага прытулку ў Горадні і Беларускай агульнай школы. З 919 г. узначальваў Гарадзенскую цэнтральную беларускую настаўніцкую раду. У 1920 г. - адзін з кіраўнікоў Беларускага нацыянальнага камітэту. У 1920 г. камісар сацыяльнага забесьпячэньня Гарадзенскага рэўкама. З пачатку 1920-ых гадоў жыў у Берасьці, стварыў тут першую баптысцкую грамаду і пабудаваў першы малітоўны дом. У 1920 г. выступіў з ініцыятываіі перакладу на сучасную беларускую мову Бібліі. 3 прыходам Саветаў зазнаў перасьлед з боку новай улады. Быў арыштаваны 19.06.1941 г., знаходзіўся ў турме ў крэпасьці ў камеры сьмяротнікаў а жонка і трое дзяцей былі сасланыя ў Сібір. Ад сьмерці яго выратаваў толькі пачатак вайны. Пасьля яе заканчэньня быў вымушаны эміграваць у Польшчу. Служыў баптысцкім прасьвітарам у Гданьску. Памёр у 1955 г і пахаваны на гарнізонных могілках у цэнтры Гданьска.
Далей