О пытках в Беларуси
Контакт с милицией и избиение: как избежать насилия

«На колени, быстро!» Почему унижающее обращение приравнено к пыткам

Арсенал борьбы с заключенными: ШИЗО, ПКТ, осуждение по 411 статье

Подозрение в совершении преступления – не повод для жестокости

Чем провинился перед милиционерами блогер Сергей Петрухин?

«А зачем вы ходили на новогоднюю ёлку, головы нет на плечах?»

«Было очень страшно. Я понимала, что единственный способ – убедить их соблюдать законность»

«Удары наносили без разбору – и дубинками, и берцами»

Михаил Жемчужный: "Что бы со мной ни происходило, я вешаться не буду"

Они набросились на сына как сорвавшиеся с цепи псы

Ноў-хаў сталічнай міліцыі: затрыманых скавалі ў адзін ланцуг кайданкамі

На просьбу вызвать врача слышал только одно: «Да не сдохнешь ты…»

“Если ты, сука, не подпишешь признание, возможно, твоя дочь умрет”

Ругань и крики продолжались: "Руки по швам! Кто из вас поджигатель?"

Перед судом милиционер предупредил: «Скажешь – живого закопаем»

Нязвыкла сядзець ва ўсіх на відавоку на кукішках і пыжыцца ў дзірку

Я раней думаў, што наша міліцыя служыць народу...

Праблема схадзіць па-вялікаму на вачах сакамернікаў з часам мінае

Пакуль міліцыянты “момлікі” і “ігнацюкі” будуць знішчаць відэадоказы і зьбіваць грамадзян, нічога добрага ў Беларусі не будзе

Каб міліцэйскае свавольства асвятлялі дзяржаўныя СМІ, я б здымаў што-небудзь іншае

Блогера хочуць запалохаць?

Сялянін ўпаў сам і зламаў сабе нагу

Ён пагражаў пасадзіць мяне ў ізалятар

Свае здзекі з грамадзян міліцыя называе “размовамі”,блогерам ізноў выдалі позвы ў Ленінскі РАЎС

Праціўніка будовы завода АКБ “хуткая” забрала з ІЧУ у шпіталь

“И гвозди ему в руки, что б чего не сотворил...” (Уладзімір Высоцкі)

Людзі ў чорным заштурхнулі блогера ў бус і звезлі

У брэсцкай міліцыі вялікія праблемы - неабходна заняцца кадравымі пытаннямі

„Страла” пакуражылась над вяскоўцам

“Месца гуляць у “мандавошку” хапала, а вось дыхаць было цяжка” Вязень камары №9 на волі

Праваахоўныя органы штучна ствараюць сітуацыі, каб падводзіць грамадзкіх актывістаў пад адміністратыўную адказнасць

Позвы каб не з'яўлялісь на плошчы

Блогер вырваўся з кіпцюроў Ленінскага РАЎС г. Брэста

Міліцыянт ударыў хлопца другі раз i я дастаў тэлефон...

Нашы Блогі
Памятныя даты
Нашы Выданні
Архіў навінаў
Архіў навінаў
Каляндар
Травень
ПнАўСрЧцПтСбНдз
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031    
Праваабарончыя сайты
Витебск

Гародня

Гомель

Могилёв

Наш канал

Апісанне месцаў абмежавання волі/зняволення
Як падрыхтавацца да адмін суду?
Пашукаць нешта яшчэ
Правы на допытах (крыміналка)
Адмін затрыманне
Пра катаванні і жорсткае абыходжанне
https://t.me/viasna_brest/824

https://www.youtube.com/watch?v=eF073XgOLQw

https://www.youtube.com/watch?v=jfNghjxl7HY

Мяне жорстка затрымалі, запалохвалі, пагражалі. Што рабіць?

Да мяне ўжываліся катаванні. Як гэта зафіксаваць?

СОП

❓Ці могуць міліцыянты прыйсці да Вас дадому "правесці прафілактычную размову"? А прыйсьці і шукаць (бчб) - сімволіку?

Класнае відэа пра правы чалавека

Навучанне па назіранні за судамі
Заявы
 Патрабуем неадкладнага вызвалення арыштаваных сябраў ПЦ “Вясна” і спынення іх пераследу ў сувязі з праваабарончай дзейнасцю

 За ўвядзеньне карантыну ў школах і арганізацыю працэсу дыстанцыйнага навучаньня да канца навучальнага года.

 Абвяшчаецца конкурс на ўдзел у Паглыбленым тэматычным курсе па правах чалавека.

 Представительницы инициативной группы против завода АКБ под Брестом обратились к руководителям вертикали власти.

Service description

Service description

Збор паштовак - "Берасцейцы - дзеячы БНР

Да 90-х угодкаў Беларускай Народнай Рэспублікі выйшаў збор паштовак у супервокладцы "Берасцейцы - дзеячы БНР" з серыі "Славутыя постаці Берасцейшчыны". У яго ўвайшлі паштоўкі з партрэтамі Станіслава Булак-Балаховіча - беларускага і польскага вайсковага і грамадскага дзеяча, Лукаша Дзекуць-Малея - беларускага настаўніка, дзеяча БНР, Усевалада Ігнатоўскага - гісторыка, першага прэзідэнта Беларускай Акадэміі навук, Пётра Крычэўскага - дзяржаўнага і грамадскага дзеяча, старшыні Рады БНР, Івана Серады - дзяржаўнага і грамадскага дзеяча, навукоўца, старшыні Рады БНР, Рамана Скірмунта – мецэната і грамадскага дзеяча, Антона Сокала-Кутылоўскага - афіцэра, святара і настаўніка, Адама Трыпуса - афіцэра і настаўніка, Аляксандра Цьвікевіча - юрыста, дыпламата і прэм'міністра БНР, Івана Цвікевіча - медыка, грамадскага і навуковага дзеяча, публіцыста. На адваротным баку паштовак змешчаная кароткая гістарычная даведка аб кожным з дзеячоў.

Адказная за выпуск Наста Ільіна

Аўтар тэкстаў Ігар Бараноўскі

Дызайнер Алег Малейка.

105-ыя ўгодкі БНР

Абвяшчэньне 25 сакавіка 1918 г. незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі дало пачатак новай эпохі дзяржаўнага існаваньня беларускага народу. Галоўная заслуга БНР - у ідэйнай перамозе над балынавіцкай палітыкай, якая адмаўляла беларускаму народу ў праве на самавызначэныіе і самастойнае дзяржаўнае існаваньне. Акт 25 сакавіка 1918 г. стаў рэакцыяй беларускіх дзеячаў на Берасьцейскі мір, які ігнараваў інтарэсы беларускага народу. Стварэньне і дзейнасьць БНР змусіла балыпавікоў пайсьці на фармальнае абвяшчэньне Беларускай савецкай рэспублікі 1 студзеня 1919 г, а затым і на паўторнае абвяшчэньне незалежнасьці Савецкай Беларусі 31 ліпеня 1920 г. Прынцыповае адстойваньне Ўрадам БНР на эміграцыі інтарэсаў беларускага народу на міжнароднай арэне прымусіла кіраўнікоў БССР дабіцца ўзбуйненьня тэрыторыі Беларусі ў 1924 і 1926 гг. за кошт раней далучаных да Расеі беларускіх раёнаў, стымулявала правядзеньне палітыкі беларусізацыі. Частка дзеячоў БНР паверыла ў шчырасьць запэўніваньняў балыпавіцкай улады і вярнулася для стваральнай працы ў Беларусь. У немалой ступені многія іюсыіехі дзяржаўнага будаўніціва ў Савецкай Беларусі ў 1920-ыя гады - іх заслуга. Гісторыя БНР - гэта найперш гісторыя мужных і адказных людзей. Гэта складаныя, а часта трагічныя асабістыя лёсы лідараў і шараговых працаўнікоў Рады БНР, удзелыпкаў збройнага змаганьня і палітычнай дзейнасьці, адданых прыхільнікаў беларускага нацыянальнага адраджэньня, імёны якіх на многія гады былі пад забаронай. Сярод дзеячаў БНР ёсьць і тыя, чый лёс зьвязаны з Берасьцейшчынай. Таму нам, берасьцейцам, есьць кім ганарыцца. Памяць пра іх мы мусім захоўваць і перадаваць нашчадкам.

Станіслаў Булак-Балаховіч (10.02.1883 - 10.05.1940)

Станіслаў Балаховіч абараняў сялянаў, за што яго пачалі называць "Бацькам". Перад вайной належыў да партыі расейскіх сацыял-рэвалюцыянераў. У арміі Юдзеніча ен даслужыўся да чыну генерал-маёра і адзначыўся пры ўзяцьці Пскова. 14.11.1919 г. Балаховіч падаў ва ўрад БНР заяву аб беларускім грамадзянстве і просьбу прыняць яго на беларускую службу разам з яго Асобым атрадам. 26.02.1920 г. атрад Балаховіча быў прыняты пад польскае камандаваньне і 5 сакавіка быў накіравны ў Берасьце дзеля. У Берасьці Асобы атрад ген. С. Булак-Балаховіча (каля 700 чалавек) разьмяшчаўся ў "чырвоных казармах" непадалёку ад форту Бэрг. Падчас польска-бальшавіцкай вайны 16.08.1920 г. балахоўцы разьбілі армію Будзённага і спынілі бальшавіцкі наступ. 17.08-07.09.1920 г. група Балаховіча знаходзілася ва Ўладаве, дзе пасьпяхова трымала абарону ад бальшавікоў, а потым і перайшла ў наступ. Рэйд ген. Балаховіча па Палесьсю быў настолькі пасьпяховы, што 16.09.1920 г. яго аддзелы дзейнічалі ўжо ў раёне Пінску. Аперацыя па захопу самога Пінску 27.09.1920 г. сталася адной з самых удалых вайсковых аперацыяў ген. Балаховіча за час ваенных дзеяньняў.
Далей

Аляксандр Цьвікевіч (22.04.1888 - 30.12.1937)

Нарадзіўся ў Берасці ў сям'і чыгуначнага фэльчара. Вучыўся на юрыдычным факультэце Пецярбургскага ўніверсітэту. З 1912 г. працаваў прысяжным павераным у Берасьці і Пружане. Працаваў з 1916 г. у Камітэце помачы ахвярам вайны. У 1917 г. адзін з заснавальнікаў Беларускай народнай грамады. Удзельнік 1-га Ўсебеларускага Зьезду ў сьнежні 1917 г. У 1918 г. быў на мірных перамовах у Берасьці дарадцам дэлегацыі УНР. Ад 25 сакавіка 1918 г. займаў пасады ва ўрадзе БНР. З вясны 1919 г. узначальваў Надзвычайную дыпламатычную місію БНР у Берліне. Быў міністрам юстыцыі і міністрам замежных спраў БНР, а з 1923 г. узначальваў урад БНР. Жыў у Коўне і Празе. У 1922 г. бараніў інтарэсы Беларусі на Генуэзскай канферэнцыі. У канцы 1925 г. А. Цьвікевіч склаў паўнамоцтвы прэм'ер-міністра БНР і прыехаў у Менск. Працаваў у Наркамаце фінансаў, а з 1926 г. - вучоным сакратаром Інбелкульту (пазьней -Беларуская Акадэмія навук). 14 ліпеня 1930 г. А. Цьвікевіч арыштаваны па справе "Саюзу вызваленьня Беларусі" і сасланы разам з сям'ёй на 5 гадоў у Сібір (жыў у Пярмі, Ішыме, Сарапуле). 17 сьнежня 1937 г. быў паўторна арыштаваны і 30 сьнежня 1937 г. расстраляны.
Далей

Іван Цьвікевіч (?.11.1891 - 01.08.1931)

Нарадзіўся ў Берасьці. Як і брат, вучыўся ў мужчынскаіі гімнаэіі ў Берасьці. У 1914 г. скончыў медычны факультэт Варшаўскага ўніверсітэту. У 1917-1921 гг. ў Чырвонай Арміі служыў дывізіённым лекарам. У 1921 - 1923 гг. працаваў у Берліне ў савецкім пасольстве. У 1924 у Менску быў членам калегіі Наркамату аховы здароўя БССР, працаваў загадчыкам аддзелу ў Белдзяржвыдавецтве. У 1923 годзе падрыхтаваў першы беларускамоўны падручнік у галіне медычных ведаў - "Фізыолегія і анатомія чалавека". 3 1924 г. узначальваў Медычную калегію Інбелкульту (з 1928 г. - у складзе Інстытуту навуковай мовы Беларускай Акадэміі навук) і Тэрміналагічную камісію. Пад яго кіраўніцтвам выдадзена ў 1926-1929 гг. “Nomina Anatomica Alborutenica - Анатамічныя назвы". Іван Цьвікевіч - аўтар гістарычнага нарысу "Канстантын Каліноўскі" у 1922 г. Доктар Іван Цьвікевіч быў арыштаваны 18.07.1930 г. па справе "Саюзу вызваленьня Беларусі". Асуджаны 10.04.1931 г. на 5 гадоў лагераў. Пакараньне адбываў у Нарыме, зьяўляўся начальнікам санчасьці Нарымлага. Затым пасяліўся ў г. Усьць-Канск, дзе працаваў лекарам. Паўторна арыштаваны 05.03.1938 г. і 01. 08.1938 г. прыгавораны да расстрэлу.
Далей

Адам Трыпус (? - 16.09.1965)

Паходзіць з Вялікай Бераставіцы на Гарадзеншчыне. У часы змаганьня за незалежнасьць у 1920-ыя гады зьяўляўся павятовым камендантам Гарадзенскага павету і сябрам Гарадзенскага акруговага штабу антыпольскага партызанскага руху, арганізаванага ўрадам БНР В. Ластоўскага. У 1920-21 гг. - настаўнік Віленскага беларускага прытулку. На пачатку 1921 г. арыштоўваўся польскімі ўладамі. 3 1921 г. працаваў настаўнікам Гарадзенскай беларускай гімназіі, а таксама быў адным з кіраўнікоў беларускага прытулку для дзяцей у Горадні. Вылучаўся ад блоку нацыянальных меншасьцяў, у які ўваходзілі беларусы, на выбарах у польскі сейм па акрузе ў Беластоку. У 1923 годзе абвінавачваўся польскімі ўладамі ў антыдзяржаўнай дзейнасьці і праходзіў у судовым працэсе ў Беластоку па "справе 45-ці" (супраць беларускіх актывістаў). З другой паловы 1920-х гг. жыў у Берасьці, працаваў настаўнікам у в. Ратайчыцы. Пасьля вайны працаваў у Берасьцейскім раенным аддзеле адукацыі і ў педагагічным інстытуце. Трагічна загінуў у выніку зьбіцьця невядомымі пры нявысьветленых абставінах. Пахаваны на Трышынскіх могілках у Берасьці.
Далей

Раман Скірмунт (25.04.1868 - 07.10.1939)

Нарадзіўся ў м. Парэчча Пінскага павету. Грамадзкую дзейнасьць Раман Скірмунт распачаў з пасады старшыні Таварыства па распрацоўцы сельскагаспадарчых і эканамічных патрэбаў Палесься. Быў адным з распрацоўшчыкаў праграмы Краёвай партыі Літвы і Беларусі. У 1906 г. абраны дэпутатам 1-й Дзяржаўнай думы Расеі ад Менскай губерні, а ў кастрычніку 1910 г. - членам Дзяржаўнай Рады. У жніўні 1914 г. Менскае земства выбрала Р. Скірмунта ва Ўсерасейскі земскі саюз дапамогі хворым і параненым воінам. 1917 г. ён абраны старшынём Менскага аддзелу Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны, якая праз нейкі час стала часовым Беларускім камітэтам. 12.04.1918 г. Р. Скірмунт быў уведзены ў склад Рады Беларускай Народнай Рэспублікі. З 14.05.1918 г. ўзначальваў Народны сакратарыят БНР. На пасадзе прэм'ер-міністра ён быў да канца ліпеня 1918 г. Як сябра Рады БНР працаваў у яе міжнароднай камісіі. Раман Скірмунт трагічна загінуў 7 кастрычніка 1939 г. ва ўзросьце 72 гадоў: на загад савецкіх камісараў ён быў расстраляны разам з сваякамі ў лесе каля Парэчча.
Далей

Пётр Крэчэўскі (07.08.1879 - 08.03.1928)

Нарадзіўся ў в. Дубна у Мастоўскім р-не Гарадзенскай вобл. Атрымаў пачатковую адукацыю ў Верхалескай школе Кобрыньскага павету, вучыўся ў Жыровіцкай духоўнай вучэльні. Затым у Літоўскай духоўнай семінарыт ў Вільні і скончыў яе ў 1902 г. Настаўнічаў у Беластоцкім і Ваўкавыскім паветах. З пачаткам 1-й Сусьветнай вайны быў мабілізаваны і служыў вайсковым урадоўцам. У 1917 г. быў старшынём Барысаўскага савету салдацкіх і рабочых дэпутатаў. У сьнежні 1917 г. дэлегат 1-га Ўсебеларускага зьезду. Удзельнічаў у абвяшчэнын БНР. З 19.02.1918 г. ен у складзе першага беларускага ўраду быў дзяржаўным кантралёрам. Крэчэўскі - адзін з лідараў Беларускай партыі сацыялістаў-федэралістаў. Ад 14.05.1918 г. Пётр Крэчэўскі - сакратар Рады БНР. 15-16.12.1918 г. ён арганізаваў правядзеньне ў Горадні Гарадзенскага беларускага павятовага зьезду. 30.12.1918 г. спрабаваў дамовіцца з камандаваньнем нямецкай арміі аб перадачы зброі для беларускай міліцыі. Ад 13.12.1919 г. і да сваёй сьмерці ў 1928 г. зьяўляўся Старшынём Народнан Рады БНР З 1920 г. быў у эміграцыі і жыў у Коўна, Берліне, Рызе, а з 1923 г. ў Празе, дзе жыў да канца жыцьця.
Далей

Усевалад Ігнатоўскі (19.04.1881 - 04.02.1931)

Нарадзіўся ў в. Такары Берасьцейскага павету. Скончыў Віленскую духоўную вучэльню, паступіў у Літоўскую духоўную семінарыю, але быў включаны з яе за ўдзел у выступленьнях супраць уладаў. У 1902 г. паступіў у Імператарскі гісторыка-філалагічны інстытут у Санкт-Пецярбургу. У 1905 г. перавёўся на гісторыка-філалагічны факультэт Юр'еўскага (цяпер Тартускага) універсітэту, які скончыў у 1911 г. 3 ліпеня 1914 г. ў Менску ў настаўніцкім інстьпуце працаваў выкладчыкам псторыі і эканамічнай геаграфіі. Прымаў удзел у стварэньні Беларускай партыі эсэраў, увайшоў у склад ЦК БПС-Р. Восеньню 1920 г. адмовіўся ўваходэіць у савецкую дэлегацыю на Рыжскія мірныя перамовы. Быў членам ураду - наркамам земляробства, затым наркамам асьветы. Ён быў прафесарам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту, намесьнікам рэктара БДУ і членам Прэзідыюму ЦВК БССР (1922-1930). Са студзеня 1929 г. - акадэмік і першы прэзідэнт Беларускай Акадэміі навук, першы дырэктар інстьгтуту гісторыі. Быў абвінавачаны ў нацыянал-дэмакратызме. Пасьля чарговага допыту ў ОГПУ застрэліўся ранкам 04.02.1931 г. Пахаваны ў Менску на Вайсковых могілках.
Далей

Іван Серада (13.05.1879 - 19.11.1943)

Нарадзіўся ў вёсцы Задзьвея ў Баранавіцкім р-не. Вучыўся ў Варшаўскім ветэрынарным інстытуце, які скончыў у 1903 г. У 1907-1911 гг. працаваў ветэрынарам у Менскай губерні. З 1914 г. публікаваўся ў беларускім часопісе "Саха". З пачаткам 1-й Сусьветнай вайны быў мабілізаваны ў царскую армію. На 1-ым Усебеларускім зьезьдзе ў сьнежні 1917 г. быў абраны старшынём прэзідыюму. Створаная на ім Рада абрала І. Сераду 21.12.1917 г. у склад Выканаўчага камітэту Ўсебеларускага зьезду. 3 19 сакавіка да 14 траўня 1918 г. Іван Серада - Старшыня Рады БНР, Старшыня Народнага Сакратарыяту і народны сакратар замежных спраў. З сьнежня 1919 г. - Старшыня Найвышэйшай Рады БНР. У 1923-1924 гг. 3 1925 г. да 1929 г. дацэнт Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горы-Горках, а з 1927 г. навуковы супрацоўнік Беларускага навукова-дасьледчага інстытуту сельскай і лясной гаспадаркі. Арыштаваны ОГПУ БССР 4 ліпеня 1930 г. Згодна з пастановай Калегіі ОГПУ СССР сасланы 10.04.1931 г. на 5 гадоў у Яраслаўль (Расея). 27.12.1941 г. паўторна асуджаны на дзесяць гадоў. Быў датэрмінова вызвалены з Краслагу 19 лістапада 1943 г. Далейшы лёс невядомы.
Далей

Антон Сокал-Кутылоўскі (07.02.1892 - 07.03.1983)

Нарадзіўся на хутары Перавалока-Дарагішча Чучавіцкай воласьці Лунінецкага павету. У 1910 г скончыў Панявежскую настаўніцкую семінарыю, працаваў у школах на Віленшчыне. З 1913 па 1915 год у Петраградзе вучыўся на політэхнічных курсах на "тэхніка сельскага вогнестойкага будаўніцтва”, а ў 1914 г. скончыў геаграфічны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэту. У 1-ю Сусьветную вайну служыў спачатку шарагоўцам. Затым унтэр-афіцэрам, прапаршчыкам, капітанам. У пачатку 1918 г. выехаў у армію Дзянікіна. З ліпеня 1919 г. ваяваў супраць бальшавікоў у арміі Юдзеніча. 24 чэрвеня 1921 г. быў высьвячаны на праваслаўнага сьвятара. Служыў у царкве ў в. Вострава каля Слоніма. Выступаў за ўвядзеньне беларускай мовы ў жыцьцё Праваслаўнай Царквы. 19 чэрвеня 1941 г. быў арыштаваны органамі НКВД. З камеры сьмяротнікаў ўратаваўся 23.06.1941 г., калі будынак НКВД загарэўся пасьля нямецкага абстрэлу. З кастрычніка 1941-га быў у Ганцавічах школьным інсьпектарам. 06.09.1945 г быў арыштаваны контрразведкай "Сьмерш". Ваенны трыбунал 20.04.1948 г. асудзіў яго на 25 гадоў турмы. Вызваліўшыся па амністыі ў 1957-м, жыў у стрыечнай сястры ў Ганцавічах, пазьней выехаў у Польшчу, Памер 7 сакавіка 1983 г. у Шчэціне.
Далей

Лукаш Дзекуць-Малей (01.10.1888 - 20.01.1955)

Нарадзіўся ў Слоніме. Скончыў у 1906 г. настаўніцкую семінарыю. У 1910 г. прыняў хрост у баптыстаў. З 1913 г. два гады студыяваў на біблійных курсах у Пецярбургу. У канцы 1918 г., пад канец нямецкай акупацыі павятовы камісар раёну Крынкі-Лунна. У 1919 г. скончыў 1-ыя беларускія настаўніцкія курсы ў Вільні. Быў кіраўніком дзіцячага прытулку ў Горадні і Беларускай агульнай школы. З 919 г. узначальваў Гарадзенскую цэнтральную беларускую настаўніцкую раду. У 1920 г. - адзін з кіраўнікоў Беларускага нацыянальнага камітэту. У 1920 г. камісар сацыяльнага забесьпячэньня Гарадзенскага рэўкама. З пачатку 1920-ых гадоў жыў у Берасьці, стварыў тут першую баптысцкую грамаду і пабудаваў першы малітоўны дом. У 1920 г. выступіў з ініцыятываіі перакладу на сучасную беларускую мову Бібліі. 3 прыходам Саветаў зазнаў перасьлед з боку новай улады. Быў арыштаваны 19.06.1941 г., знаходзіўся ў турме ў крэпасьці ў камеры сьмяротнікаў а жонка і трое дзяцей былі сасланыя ў Сібір. Ад сьмерці яго выратаваў толькі пачатак вайны. Пасьля яе заканчэньня быў вымушаны эміграваць у Польшчу. Служыў баптысцкім прасьвітарам у Гданьску. Памёр у 1955 г і пахаваны на гарнізонных могілках у цэнтры Гданьска.
Далей