23.11.2018 Грамадства
Праваахоўныя органы штучна ствараюць сітуацыі, каб падводзіць грамадзкіх актывістаў пад адміністратыўную адказнасць
23 лістапада ў судзе Ленінскага раёна г. Брэста разглядалась чарговая справа блогера Сяргея Пятрухіна.
“Пасяджэнне суда агалошваецца адкрытым”, - абвесціў суддзя Святаслаў Ігаравіч Каліна: “Слухаецца адміністратыўная справа Сяргея Пятрухіна...”
Блогер адразу выказаў недавер суду, а суддзя забараніў фота/відэа і наўпроставую трансляцыю.
Хадайніцтва блогера далучыць дыск да матэрыялаў справы было задаволена.
Сведка вучастковы Дзмітрый Сяргеявіч Якушэвіч распавёў:
”Пятрухін атрымаў позву на “апытанне”, па позве не з'явіўся...”
Пятрухін патлумачыў: “Прыйшлі 2 чалавека ўручыць позву на нядзелю - гэта здзек, я гэтага не зразумеў, на выходныя я займаюць сямей, сваімі справамі. Час супадае з кармленнем галубоў - гэта відавочна. За пару дзён да гэтага я прасіў у ўчастковага Якушэвіча нумар тэлефона, той не даў - “звані дэжурнаму”. У рамках праверкі мяне да сёння ніхто не апытваў. Я заўсёды прыходжу па позве. Але чаму на нядзелю, каб галубоў не карміў?
Я званіў і папярэджваў, што не магу прыйсці, гэта нядзеля, што за пільная нагода? Гэты выклік я ўспрымаю як перабольшванне паўнамоцтваў, па начох зараз пачнуць апытваць...”
“Апытанне тычыцца распаўсюду клеветнічых сведчанняў на канале Народны рэпарцер”, - кажа вучастковы: “Я чакаў Пятрухіна ад 11 да 13 гадзіны, Пятрухін быў у гэты час на плошчы. Ён званіў дэжурнаму, але не з'явіўся. Праверка яшчэ праводзіцца, але прыпынена”.
“Вы выклікалісь у якасці асобы супраць якога вядзецца адміністратыўны працэс”, - адказвае Пятрухіну вучастковы.
“Але вы сказалі што для апытання”, - удакладняе блогер.
Сведка вучастковы Дзмітрый Селяйхівіч расказвае: “28 кастрычніка я з Якушэвічам у ІЧУ ўручалі Пятрухіну позву, позву даваў Якушэвіч на 4 лістапада. Пятрухіна азнаёмілі, позву ён не ўзяў, ад подпісу адмовіўся”.
Суддзя праглядае запіс з Дазору (відэарэгістратар) ад 27 кастрычніка “ІЧУ - уручэнне позвы”. Діск пашкоджаны, паглядзець немагчыма
Суддзя зачытвае матэрыялы справы: “14 лістапада на плошчы выкарыстоўваўся квадракоптэр з фотакамерай. Засняты Пятрухін на плошчы Леніна. Зафіксаваны званок Пятрухіна, што явіцца ў іншы час... Заява Шухрая наконт паклепа, зарэгістравана 26 кастрычніка... У матэрыялы справы паступіла скарга Пятрухіна ад 22 лістапада у пракурору на вучастковага Якушэвіча - ідзе праверка...”
У заключным слове блогер сказаў: “Мне, як кожнаму грамадзяніну, Канстытуцыя гарантуе права на адпаынак. Гэта вучастковы кепска працуе, я намагаўся перанесці “апытанне” на іншы час, мне не далі. Сітуацыя штучна створаная, каб падвесці мяне пад адміністратыўную адказнасць. Так, я быў на плошчы, але гэта не мае дачынення да справы, калі б я пайшоў, то прасядзеў бы ў пастарунку 3-4 гадзіны. У мяне выходны дзень, я адпачываю. Вучастковы наўмысна выклікаў мяне ў нядзелю...”
Суддзя Святаслаў Ігаравіч Каліна пастанавіў пакараць блогера Сяргея Пятрухіна штрафам ў памеры 10 базавых адзінак, або 245 рублёў за “няяўку па позве...” паводле арт. 24.6 КаАП.