22.11.2018 Грамадства
Берасцейскія актывісты маюць намер змагацца да канца
На 22 лістапада Брэсцкі абласны суд пакінуў 7 скарг грамадзкіх актывістаў, якія былі затрыманыя 14 кастрычніка (Сліж, Казлоўскі, Зубік, Пятрухін, Казак, Вялаў і Фамінскі), без задавальнення, а рашэнні суда першай інстанцыі без зменаў. То бок пакаранні набылі законную моц і падлягаюць спагнанню.
22 лістапада суддзя Брэсцкага абласнога суда Куніцкая Валянціна Сцяпанаўна. Грамадзкі актывіст Віталь Казак абскарджваў пастанову Ленінскага суда ад 15.10.2018. Ён быў пакараны штрафам у 10 базавых паводле ч.1 арт. 23.34 КаАП.
Грамадзкі актывіст Віталь Казак
Грамадзкі актывіст віну не прызнае, сцвярджае, што праходзіў праз плошчу Леніна 14 кастрычніка, пабачыў групу людзей з разцяжкай, каб перапыніць правапарушэнне, суправадзіў гэтую групу да спецаўтамабіля і запрасіў тых, каго не пасадзілі ў аўто, прайсці да РАЎС, каб пацікавіцца лёсам затрыманых. Па дарозе побач з мостам быў затрыманы...
Віталь Казак лічыць, што суд не правільна даў ацэнку яго дзейнасці, а супрацоўнікі міліцыі няўцямна сведчылі ў судзе. Пазнейшае ўтрыманне пад вартай і штраф, з' яўляюцца абмежаваннем ягонага права на мірны сход і свабоду выказванне думак.
Актывіст ня згодны з абмежаванне ягоных правоў, бо ягоныя дзеянні не пагражалі дзяржаўнаму ладу і бяспецы грамадзян і просіць справу спыніць. “Суд першай інстанцыі не мусеў ігнараваць міжнароднае права і Канстытуцыю”, - перакананы грамадзкі актывіст.
Казак выступае супраць завода АКБ, не адмаўляе, што некалькі разоў быў на плошчы, але міліцыя прадузята ставіцца да яго. “Міліцыянты вырашылі мяне спачатку папярэдзіць, а 14-га склалі чарговы пратакол. Яны мяне агаворваюць, прашу далучыць да матэрыялаў справы пратакол ад 7 кастрычніка, як прыклад іхняй хлусні”, - даводзіць суду актывіст: “Пратакол аб парушэнні п.20 ПДР, не прапусціў спецтранспарт. Гэта Самасюк разгледзеў і пастанавіў пакараць папярэджаннем. Мяне на відэа няма, але міліцыя мяне агаворвае, за тое, што я праводжу мерапрыемствы па інфармаванні з выкарыстоўваннем гукаўзмацняльнай апаратуры. Справы супраць мяне спыняліся, вось яны і ўзялісь за мяне. Навошта мане затрымліваць побач з мостам?! - Каб прынізіць маю годнасць! Я заўжды прыходжу па позве...
Я праходзіў і бачыў людзей, яны выступалі, міліцыя нікога не хапала. Таму я лічу гэта было мірнае сабранне, дазволенае. Дзякуючы пасадцы, я пабачыў жахлівыя ўмовы ў ІЧУ,аб чым давёў Алегу Вялічка намесніку старшыні аблвыканкама. Праўда на маім баку, і я ніколі не стану нікаго агаворваць, а над міліцыяй суд найвыжшы ёсць.
Прашу апраўдаць мяне, я не вінават. 20 раз прасілі дазволіць правесці мітынгі... Не даюць! Людзі якіх затрымалі, Пятрухін між іншымі, шмат зрабілі для горада, дзякуючы ім адкіды з Белаазёрска вывезлі.
Прашу адмяніць пастанову”, - завершыў выступ Віталь Казак.
Суддзя Куніцкая Валянціна Сцяпанаўна прымае пастанову - пастанову суда Ленінскага раёна г.Брэста пакінуць без зменаў, а скаргу без задавальнення.
***
Справу наступнага грамадзкага актывіста Вялава Алега 22 лістапада разглядала суддзя Сенько Руслана Альбертаўна. Актывіст таксама абскарджваў пакаране паводле арт. 23.34-1 за 14 кастрычніка. Ён таксама атрымаў 10 базавых ад суддзі суда Ленінскага раёна Семянчука, і так сама да суда суткі ўтрымліваўся пад вартай у ІЧУ Ленінскага РАЎС.
Суддзя Сенько Руслана Альбертаўна
Ён абскарджвае рашэнне суддзі Семянчука. Алег даводзіць суду, што пасля суда хацеў азнаёміцца са справай, яму адказалі, што справа адпраўлена ў суд. Таму ён не змог азнаёміцца са справай. У дадатак яго не азнаёмілі з правамі. Вялаў хацеў падаць заўвагі на пратакол. Яны былі вернутыя судом, праз прапушчаныя тэрміны
Вялаў ня згодны з пастановай суда Лёнінскага раёна, лічыць, што суд не ўзяў пад увагу. разыходжанні ў сведчаннях міліцыянтаў, бо сітуацыі міліцыянты ня ведалі і былі не ўпэўныя ў сваіх сведчаннях. Просіць справу спыніць, бо рапарты міліцыянтаў не адлюстроўваюць сапраўдную хаду падзей.
“Разыходжанні відавочныя”, - кажа Вялаў: “Суд праігнараваў недакладнасці ў пратаколах... Каб я ведаў, што мерапрыемства несанкцыянавана, я бы зышоў. Міліцыя не рэагавала на падзею. Я не адмаўляю таго, што быў на плошчы Леніна з 12-30 да 13-00. Я проста карміў галубоў. Мяне затрымалі ў 13-30...”
Пастанова суда - пакінуць пастанову суда Ленінскага раёна без зменаў, а скаргу без задавальнення.
***
Справу грамадзкага актывіста Валерыя Фамінскага разглядаў 22 лістапада суддзя Саўчук Аляксандар Рыгоравіч. Фамінскі на судовае пасяджэнне не явіўся. Суддзя прыняў пастанову адносна грамадзкагам актывіста ў пустым кабінеце. Грамадзянам зацікаўленым вынікам справы адмовіўся сказаць, якую пастанову прыняў, маўляў, хай Фамінскі пытаецца. Вы не бок па справе...
Але вядома, што Фамінскаму таксама пастаноўлена “пакінуць пастанову суда Ленінскага раёна без зменаў, а скаргу без задавальнення”.