19.11.2018 Грамадства
Знакаміты беларус сказаў берасцейцам словы падтрымкі
Уладзімір Арлоў - лаўрэат літаратурнай прэміі імя Гедройца 17 лістапада 2018 года прэзентаваў сваю кнігу «Танцы над горадам», новы зборнік балад «Паручнік Пятровіч І прапаршчык Здань», кнігу-эсэ «Вустрыцы, а пята раніцы», а таксама ангельскую версію ілюстраванай гісторыі ВКЛ.
Пасля мерапрыемства знакаміты беларус сказаў берасцейцам словы падтрымкі:
“Дарагія берасцейцы,
усе хто змагаецца за зароўе і будучыню сваіх дзяцей і ўнукаў, супраць будаўніцтва акумулятарнага завода. Магчыма вы не ўяўляеце як салідарызуюцца, спачуваюць, сочаць за вашым змаганнем людзі па ўсёй Беларусі. Я зычу вам посьпехаў. Думаю, што ў свой бліжэйшы прыезд ў Берасце, калі ў мяне будзе больш часу, чым сёння, я праз гадзіну ўжо сядаю ў цягнік, я буду карміць разам з вамі галубоў, альбо прыму ўдзел у якой-небудзь іншай форме. Можа быць які-небудзь маскарадны касцюм разам з кім-небудзь з вас апрану.
А пакуль што чакайце ад мяне кнігі з аўтографамі. Я іх абавязкова падпішу Сяргею Пятрухіну, Аляксандру Кабанаву, доктарцы Таццяне Фесікавай, расправа з якой мяне абурыла і ўразіла, ну, і карнавальшчыку Канстанціну Астапуку.
Дзякуй вам”.