19.11.2018 Грамадства
Чаму ліпа?
Берасцейскія актывісты 3 лістапада пасадзілі ліпавую алею.
Чаму выбралі ліпу? Таму што лічаць, што ўсё, што зараз адбываецца з нагоды акумулятарнага завода, які будуецца, а гэта і АЎНА (Ацэнка ўздеяння на навакольнае асяроддзе) і адказы ўладаў - гэта суцэльная "ліпа".
Праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода купілі саджанцы ліпы за свае асабістыя сродкі і з дазволу ўладаў пасадзілі іх. Пры чым самае цікавае ў гэтым тое, што саджалі іх людзі, якія былі прыцягнутыя за сваю грамадзянскую актыўнасць да адміністрацыйных спагнаньняў.
Нашы берасцейцы, як апынулася, наогул крэатыўныя людзі, то кліп "Жыць", то шарыкі раздаюць са словамі "Жыць", то "ліса" на плошчу запрасілі, то дрэвы саджаюць "ліпы".
Нашы людзі выкарыстоўваюць усе даступныя метады і сродкі, каб пракрычаць аб нашай бядзе, дагрукацца да "вярхоў". Пакуль што дарэмна. Але! Як бы банальна гэта не гучала "Надзея памірае апошняй ..." Я ведаю настрой людзей, якія выходзяць кожную нядзелю апоўдні на плошчу "Карміць галубоў", і не раіла бы нашым улады гуляць з вагнём.
Кацярына