11.11.2018 Грамадства
У Берасці затрыманы ЛІС - у панядзелак “суд”
Сёння, 11 лістапада, знаменальны дзень для берасцейцаў - нарэшце на плошчы з'явіўся ён - ЛІС! Калі б мы загадзя ведалі, што ЛІС будзе з намі, думаю было б нашмат больш людзей, а так толькі каля 150 чалавек кармілі галубоў.
Было шмат “ціхароў” сярод якіх былі дзяўчаты, што не можа не засмучваць, бо яны патэнцыйныя мамы і павінны разумець, што будзе з запускам гэтага заводу, хоць на маё меркаванне ў іх няма дзяцей, чамусьці я ў гэтым перакананая, бо ўвесь іх выгляд і іх варожыя позіркі на нас сведчаць аб гэтым.
Гэтак жа, як мінулы раз, лётаў квадракопцер .... і ведаеце вельмі становіцца цікава - гэта ж якія грошы выдаткоўваюцца на ўсё гэта, нашы з вамі грошы?
Ну выходзяць людзі, ну кормяць птушак, ну размаўляюць, а на іх - і квадракопцер, і ціхары, і міліцыянты, і АМАП ... і думаю, што яшчэ за гэта і плацяць ім у падвойным памеры, бо выходны дзень.
Не абыйшлося сёння і без позваў, і затрыманняў. Затрыманы той самы ліс, а таксама ўручылі позву адной з прысутных жанчын. Позва была ўручана, як я лічу вельмі паскудненькія, у мярзотны спосаб.
Берасцейка Ірына Сіліцкая пайшла за сваімі дзеткамі, якія пайшлі ў прыбіральню да сваякоў, што жывуць побач з плошчай. Дзетак доўга не было, яна стала хвалявацца. І раптам пабачыла, што на яе бягуць людзі ў цывільным адзенні, яны прабеглі міма, як сабакі, і зніклі за вуглом і за імі з'явіліся людзі ў форме...
За што менавіта позва Ірыне не сказалі, сказалі прыйсці ў наступную нядзелю да іх, ам там яны растлумачаць.
Як заўсёды міліцыянты казалі, што здымаць нельга, як заўсёды бачна было, што законы яны ня ведаюць, позва пісаліся літаральна на каленках, напісана не пісьменна, не пазначаны арткул і нонсэнс - нават у якасці каго яна выклікаецца - прыцягваемай!!!
Калі Ірына папрасіла растлумачыць ёй, што гэта за тэрмін “прыцягваемая”, натуральна міліцыянты нічога патлумачыць не змоглі і хутка сышлі.
А вось наш ЛІС, якога ўжо затрымлівалі раней, калі ён ЛІСам яшчэ нк быў - гэта Канстанцін Остапук, той самы, якому ў міліцыі ўжо не аднаразова пагражалі.
АМАПаўцы выцягнулі ЛІСа з адной “спец”-машыны , перасадзілі ў сваю і звезлі. Звезлі ў Ленінскі РАЎС і змясцілі на носч у ІЧУ. Мы перадалі яму перадачу.
Ведаем, што заўтра будзе чарговы “суд”, менавіта ў двухкіссі, бо незалежнага, справядлівага і сумленнага суда ў нас няма.
Гэтак жа на плошчы сёння былі людзі, якія ўжо прайшлі праз нашы “суды” і былі пакараныя - а гэта кажа аб адным - настрой людзей баявы!
Барацьба працягваецца, ніхто не залякаўся, ніхто не баіцца і ніхто не збіраецца здавацца.
Чакаем новага крэатыва ад берасцейцаў!
Кацярына