10.11.2018 Грамадства
Баранавіцкі актывіст шукае абароны ў Камітэце па правах чалавека ААН
08 лістапада 2018 года актывіст з Баранавічаў, юрысконсульт Мікалай Чарнавус (малодшы), які прайшоў беларускія суды і не знайшоў у іх справядлівасці, падаў скаргу ў Камітэт па правах чалавека ААН.
Рэалізуючы сваё Канстытуцыйнае права на мірны сход, Мікалай Чарнавус 06 лютага 2017 году разам з іншымі грамадзянамі знаходзіўся каля будынку Інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах у Баранавічах.
Ён прыйшоў туды, каб падаць яе начальніку спіс подпісаў жыхароў горада за адмену скандальнай дэкрэта №3, і для таго, каб сабраць дадатковыя подпісы.
Калі ён знаходзіўся каля будынку падатковай інспекцыі, камунікаваўся з грамадзянамі, якія выказвалі сваю думку адносна законнасці прынятага дэкрэта, прапаноўваў ім пакідаць подпісы за яго адмену.
Неўзабаве ён даведаўся, што ў дачыненні да яго быў складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні па ч.2 арт.23.34 КаАП РБ за парушэнне Закона “Аб масавых мерапрыемствах..”.
А далей, 20 Травень 2017 году, суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы (суддзя Аксана Копач) прызнаў Чарнавуса Мікалая вінаватым у здзяйсненні правапарушэння і аштрафаваў яго на 25 базавых велічыняў (575 рублёў).
Мікалай Чарнавус лічыць пастанову незаконнай, таму абскардзіў яе ў Брэсцкім абласным судзе. Аднак абласны суд не змяніў рашэнне раённага суда.
Зараз Мікалай Чарнавус вырашыў звярнуцца ў міжнародны орган для абароны сваіх правоў. Праваабаронцы ПЦ "Вясна" з Баранавічаў Сяргей Гоўша і Аляксандр Вайцешык, якія дапамагалі Чарнавусу з падачай скаргаў у суды, у тым ліку і ў КПЧ, адзначаюць, што пераслед за збор подпісаў груба парушае канстытуцыйнае права грамадзян на мірныя сходы, замацаванае ў арт. 19 і 21 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.
"У нашым канкрэтным выпадку правы абмежаваныя зусім па іншых абставінах, надуманых, у парушэнне як арт.21 Канстытуцыі Беларусі, так і артыкулаў Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах", - сказалі праваабаронцы.
Яны перакананыя, што Мікалай Чарнавус выйграе справа ў міжнароднай інстанцыі, аднак зусім не ўпэўненыя ў тым, што беларускія ўлады, якія ігнаруюць міжнароднае заканадаўства, будуць выконваць прынятае рашэнне КПЧ.
Сяргей Гоўша