09.11.2018 Грамадства
Прэзэнтацыя кнігі Аляксандра Смалянчука «Раман Скірмунт (1868–1939). Жыццяпіс грамадзяніна Краю» у Варшаве
Беларуская Нацыянальная Памяць запрашае ў аўторак, 13 лістапада, на прэзэнтацыю кнігі Алеся Смалянчука «Раман Скірмунт (1868–1939). Жыццяпіс грамадзяніна Краю».
Доктар гістарычных навук Аляксандр Смалянчук больш за 20 гадоў даследаваў біяграфію Рамана Скірмунта.
У кнізе на 700-ах старонках апісана жыцьцё патрыёта нашага Краю. Раман Скірмунт быў адным з найбагацейшых жыхароў Беларусі, актыўна прымаў удзел у палітыцы, быў чальцом Дзяржаўнай Думы. Падчас Першай сусьветнай вайны далучыўся да беларускага руху, сьвядома называў сябе беларусам. Фармаваў урад Беларускай Народнай Рэспублікі, быў прэм’ер-міністрам БНР, у 1930-я быў польскім сенатарам.
Запрашаем на сустрэчу з аўтарам кнігі, доктарам гістарычных навук Аляксандрам Смалянчуком.
Прэзэнтацыя кнігі адбудзецца ў Collegium Civitas, заля 1222 (Палац Культуры і Навукі (PKiN), 12 паверх, pl. Defilad 1 (уваход з боку вуліцы Маршалкоўская).
Пачатак а 18.00 гадзіне.