30.10.2018 Грамадства
30 кастрычніка ў судзе Ленінскага раёна г. Брэста разглядалісь адміністратыўныя справы журналістаў-“фрылансераў”.
Прыцягвалісь да адказнасці журналісты Алесь Ляўчук, Мілана Харытонава і Яўген Скрабец.
Судовае пасяджэнне супала з днём народзінаў Яўгена Скрабца, таму прысутныя павіншавалі імянінніка з Днем народзінаў, пачаставалі журналіста торцікам і цукеркамі...
Першага судзілі Алеся Ляўчука. Журналіст выказаў недавяр суду і судзе асабіста, бо лічыць, што суд Ленінскага раёна займаецца палітычным пераследам журналістаў. Адвод адхілены. У якасці сведкаў выступаюць міліцыянеры з аховы суда.
Ляўчук заяўляе адвод сведкам-міліцыянтам, бо падчас азнаямлення з матэрыяламі справы не бачыў там іх прозвішчаў. Таму ён лічыць справу сфабрыкаванай.
Апынулась, што 4 кастрычніка Алесь Ляўчук і Мілана Харытонава бралі інтэрв'ю у блогера Сяргея Пятрухіна і актывіста анстанціна Астапука, а пазней размясцілі артыкул на “БелСаце”. За што прадугледжана пакаранне паводле арт. 22.9 КаАП “праца без акрэдытацыі...”
Суддзя Алена Юр’еўна Карпава задае пытанні.
Ляўчук адмаўляецца адказваць на ўсе пытанні спасылаючыся на 27 артыкул Канстытуцыі. Суддзя напалягае. Ляўчук спасылаецца на 27 артыкул: “Я адмаўляюсь адказваць на вашыя пытанні - вы на зарплаце сядзіце, на нашай шыі...”
Чарга журналісткі Міланы Харытонавай.
Здымалі і распаўсюдзілі.
Мілана з пратаколам не пагаджаецца і адмаўляецца сведчыць. Спасылаецца на 27 артыкул Канстытуцыі.
Падчас судовага пасяджэння выявілась, што сведка парушыў парадак судовага пасяджэння - не пакінуў ззаду суда.
Сведка-міліцыянер дэжурыў на калідоры ў той дзень. “Перад уваходам Ляўчук і Харытонава бралі інтэрв'ю. Давалі інтэрв’ю Пятрухін і Астапук. Яшчэ быў Скрабец, па іншай справе. Ёсць запіс з “дазора”, відэарэгістратар, яны былі ў мяне і напарніка...” - сведчыць міліцыянер.
Другі сведка-міліцыянер таксама апынуўся ў зале. Сведка Віталь Зінчанка, вартавы, ён ня ведае, што такое службовая адрэса. Суддзя яму падпавядае: “Паўночны Гарадок”
Журналісты патрабуюць ад суда пакараць міліцыянераў за тое што сведкі не выканалі распараджэнне суддзі і не пакінулі залу суда.
Суддзя праігнаравала патрабаванні журналістаў.
“Мой абавязак запісваць тых, хто часта прыходзіць у суд, таму я вас памятаю. Астапук выйшаў апошнім і пачаў высказывать незадаволенасць тым, што адбывалась. Прысутныя запісвалі яго на телефоны і камеру...” - распавядаў сведка.
Алесь Ляўчук напалягае суду, што ягоная справа палітычная, беспадстаўная, наўмысна сфабрыкаваная.
Мілана Харытонава віншуе Яўгена Скрабца з днём народзінаў. Зала выбухае авацыямі, і тлумачыць суддзе, які мае сэнс слова “фрілансер”
Ляўчук, таксама тлумачыць, што дзейнічае адпаведна Канстытуцыі, якая гарантуе свабоду слова. “Журналісты-фрілансеры будуць патрабаваць санкцый за ушчамленне гэтага права”, - заяўляе ён суду.
Пастанова суда: За парушэнне заканадаўства аб СМІ, Алесь Ляўчук - 50 базавых паводле ч.2 арт. 22.9 КаАП, а Мілана Харытонава - 30 базавых.
Мілана Харытонава пасля суда атрымала пратакол па чарговым эпізодзе 22.9.
Апошнім судзілі журналіста Яўгена Скрабца. Скрабец таксама выказвае недавер суду. Суддзя Алена Карпава адхіліла адвод.
Апынулася 27 верасня ў Брэсцкай гарацкой бібліятэцы Яўген Скрабец “выконваў функцыі замежнага журналіста, чым парушыў заканадаўства, браў інтэрв'ю... Фатаграфаваў графіці... Не прадстаўляўся. Хадзіў па зале. Рабіў здымкі на здымач...”
Журналіст адмовіўся адказваць на пытанні суддзі, спаслаўся на арт. 27 Канстытуцыі. “Па выніках лекцыі я перадаў інфармацыю ў Беларускі інфармацыйны цэнтр і нічога не размяшчаў”, - патлумачыў суду Яўген..
Сведка Святлана Гарадзецкая, дырэктар бібліятэкі: “На лекцыі краязнаўцы Чайчіца “Графіці Брэста” ў нашай бібліятэцы быў малады чалавек, я бачыла, як пасля мерапрыемства малады чалавек гутарыў з Чайчыцам. Гутарыў і запісваў размову на дыктафон. Аб запісы я даведалася ад вучастковага падчас сустрэчы. Аб чым малады чалавек гаварыў з Чайчыцам я ня ведаю. Мабыць ён хацеў зафіксаваць цікавыя моманты нашай гісторыі...”
Праслухалі стужку, толькі краязнаўства. “Маячня нейкая”, - гучыць з залы.
Журналіст дэманструе пратаколы з памылкамі і налепкамі і кажа: “У сродках масавай інфармацыі шмат артыкулаў, але судзяць толькі мяне. Позвы , пратаколы... Гэта пераслед незалежных журналістаў! Адмаўляюць у акрэдытацыі і караюць - гэта нейкае гібрыднае правасуддзе.
У мяне дзень народзінаў, сыну 6 месяцаў! Гэта фарс і здзек, а не суд!
Пастанова суда: “Віна даказана” - ч.2 арт 22.9 КаАП (парушэнне заканадаўства аб СМІ) - штраф 20 базавых.