28.10.2018 Грамадства
Чарговая нядзельная акцыя супраць будовы завода АКБ адбылася
28 кастрычніка на плошчу Леніна ў Берасці прыйшло ўдвая болей людзей чым мінулы раз.
Нягледзячы на затрыіанні, штрафы, арышты і прэвентыўныя затрыманні на плошчу прыйшло больш за 200 берасцейцаў. Прысутныя адзначылі пазытыўную дынаміку, гэтым разам прыйшлі збольшага новыя людзі ..
Людзй цікавіла інфармацыя аб выніках апошняй сустрэчы актывістаў з чыноўнікамі. Гэтым разам з першым намеснікам старшыні КДК Іванам Рамановічам, бо афіцыйнай інфармацыі не давяраюць
Не забылі на блогера Сяргея Пятрухіна, якога затрымалі ў пятніцу. У суботу яму перададзена перадача, ўтрымліваецца ён у 9-ай камары з 5 ці 6 іншымі вязнямі ў ІЧУ з Ленінскім РАЎС г.Брэста...
Неабыякавыя берасцейцы маюць намер сустрэць і падтрымаць яго ў панядзелак у судзе Ленінскага раёна.