27.10.2018 Грамадства
Блогер Пятрухін у ІЧУ да асобага распараджэння, хутчэй за ўсё да панядзелка
Нагадаю, у Ленінскі РАЎС г. Брэста на На 15-00 выклікаўся Раман Кісляк. Ягоны тэлефон не адказвае. На 16 гадзін атрымалі позвы блогеры Сяргей Пятрухін і Аляксандар Кабанаў.
На вызначаную гадзіну Пятрухін з рэчамі і некалькімі неабыякавымі паехаў у райаддзел. Было меркаванне, што закрыюць. Мінула гадзіна, другая... пасля 19-30 дэжурны па ІЧУ прызнаўся, што Пятрухін у ніх. За што ня ведае - паступіла распарадджэнне прыняць, прынялі, да асобага распараджэння, хутчэй за ўсё да панядзелка...
“Кабанаў у РАЎС не з’явіўся - захварэў. Што да Сяргея Пятрухіна, дык мы не раілі яму ісці па “ліпавых” позвах і па “ліпавых” падставах. Але Пятрухін здэцыдавана пайшоў. Патлумачыў свой учынак тым, што мае малое дзіцё, сына, з якм ён любіць гуляць. Сяргей баіцца, што міліцыянты нападуць на іх падчас шпацыру і налякаюць дзіцё, пачнуць рукі ламаць. Я яго разумею”, - тлумачыць сітуацыю праваабаронца Уладзімір Вялічкін: “Наперадзе нядзеля, чарговае кармленне галубоў, ад пачатку было вядома, што іх будуць браць”.