08.10.2018 Грамадства
Праціўніка будовы завода АКБ “хуткая” забрала з ІЧУ у шпіталь
А 13-30 8 кастрычніка Канстанцін Астапук пазваніў праваабаронцу Уладзіміру Вялічкіну і паведаміў, што яго з ІЧУ “хуткая” даставіла яго ў чыгуначны шпіталь
Праваабаронцы наведалі Канстанціна ў прыемным аддзяленні. Апынулася, што актывіста даставілі ў шпіталь з болямі ў жываце і пакінулі на абследаванне.
Перад пасадкай у машыну “хуткай дапамогі” Канстанціну ўручылі позву ў суд за парушэнне арт. 23.4 КаАП “непадпарадкаванне”.
"Якое “непадпарадкаванне”?!” - абураецца Астапук: “Я проста трымаўся за поручні, калі мне стала кепска”.
Позва выпісана на 10 кастрычніка на 9-30
Вось і “Даведка аб звальненні” - паказвае Канстанцін паперу з ІЧУ.
Астапук перакананы, што абвінавачванне ў “непадпарадкаванні” - помста яму за ўдзел у акцыі супраць завода АКБ з боку міліцэйскага начальніка Мікалая Самасюка.
Нагадаем за ўдзел у акцыі 30 верасня Астапука пакаралі 3 базавымі нібыта за парушэнне ПДР, 14 базавымі за 23.34-1, і зараз за "непадпарадкаванне", 23.4 КаАП.