24.09.2018 Грамадства
Раздаваць паветраныя балонікі на плошчы нельга
23 верасня на плошчы Леніна ў Брэсце чарговы раз каля 80 праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага завода стаялі групамі і абмяркоўвалі апошнія навіны, звязаныя з будаўніцтвам прадпрыемства.
Адна з удзельніц сустрэчы на плошчы раздавала дзецям чорныя паветраныя шарыкі з надпісам «Жыць».
Міліцыянтам гэта не спадабалася і яны патрабавал забараніць раздачу, маўляў “Раздаваць паветраныя балонікі чорнага колера на плошчы перад аблвыканкамам нельга...” Калі патрапілі ў аб’ектыў камары, зышлі.
Удзельнікі традыцыйнай сустрэчы, якія праходзяць на плошчы кожную нядзелю з 25 лютага, абмяркоўвалі свае далейшыя дзеянні.
Брэстчанка Алена адзначыла, што на шматлікія звароты актывісты атрымлівалі толькі «адпіскі ад уладаў». «Акрамя таго, нас проста падманвалі, на працягу паўгода заяўлялі, што ліцейнай вытворчасці на заводзе не будзе. А зараз ужо афіцыйна заявілі, што ліцейная вытворчасць на гэтым прадпрыемстве будзе », - заявіла яна. Пры гэтым, адзначыла жыхарка Брэста, «пісаць звароты ўладам бессэнсоўна». Яна лічыць, што неабходна нагадаць тым службам (МНС, санітарнай службе і іншым наглядным ворганам), якія будуць прымаць у эксплуатацыю завод, аб тых парушэннях, якія выявілі актывісты пры рэалізацыі праекта. Яна лічыць, што яны будуць несці адказнасць перад 400 тысячамі жыхароў Брэста і Брэсцкага раёна за шкодныя выкіды прадпрыемства.
Сяргей Пятрухiн паведаміў, што напярэдадні сённяшняй сустрэчы распаўсюджваліся чуткі, што на плошчы чакаюцца «правакацыі і затрыманні». Ён перакананы, што «такія чуткі спецыяльна распаўсюджваюць спецслужбы дзеля запалохвання людзей, каб яны не прыходзілі на плошчу». Паводле яго слоў, «такія ўкіды былі і раней».
Паводле інтэрнэт рэсурсу naviny.by (
https://naviny.by/new/20180923/1537701052-okolo-80-protivnikov-stroitelstva-akkumulyatornogo-zavoda-sobralis-na ) “Яшчэ адна жыхарка Брэста, удзельніца сённяшняй сустрэчы, паведаміла, што актывісты маюць намер зноў звярнуцца да старшыні Брэсцкага аблвыканкама
Анатоля Ліса з просьбай сустрэцца з жыхарамі рэгіёну з нагоды будаўніцтва завода. Яна патлумачыла, што раней актывісты звярталіся з такой просьбай. Так, у адным з атрыманых адказаў гаварылася, што пытанні, якія тычацца будаўніцтва завода, будуць асветлены ў тэлеперадачы «
Гутарка па сутнасці», паказанай у эфіры
тэлерадыёкампаніі "Брэст". Яе тэмай стаў маніторынг ўздзеяння на навакольнае асяроддзе акумулятарнага завода, які будуецца. Аднак задаць пытанні праціўнікам будаўніцтва завода не ўдалося. Больш за тое, магчымасць пакінуць каментары да перадачы, размешчанай на Youtube, праз нейкі час была адключаная.
Таксама яна нагадала, што 15 верасня была арганізавана прамая лінія старшыні Брэсцкага аблвыканкама Анатоля Ліса. Аднак праціўнікі будаўніцтва завода таксама былі пазбаўленыя магчымасці задаць кіраўніку вобласці свае пытанні. Аператар прамой лініі пазнавала тэму пытання, а таксама пыталася, ці звяртаўся ўжо тэлефанаваў раней з гэтай нагоды. Калі Бекалюк сказаў, што непасрэдна да Ліса не звяртаўся, аператар паведаміла, што спецыялістамі 1АК-GROUP для адказу на пытанні аб дзейнасці прадпрыемстваў, якія туды ўваходзяць, створаны адзіны інфармацыйны канал (ТАА «АйПауэр», якая будуе пад Брэстам акумулятарны завод, уваходзіць у « 1АК-GROUP »).
Будаўніцтва акумулятарнага завода ТАА «АйПауэр» вядзецца на прамысловай пляцоўцы «Аэрапорт» у свабоднай эканамічнай зоне "Брэст". На заводзе будзе наладжаны поўны цыкл вытворчасці свінцова-кіслотных акумулятарных батарэй.
Жыхары Брэста і Брэсцкага раёна лічаць, што прадпрыемства пагражае іх здароўю. Амаль 37 тыс. подпісаў супраць будаўніцтва завода было перададзена ў Адміністрацыю прэзідэнта ў лютым. Аднак урадавая камісія не выявіла парушэнняў у рэалізацыі праекта па будаўніцтву завода. 17 мая на гэты адказ была накіравана адпаведная скарга на імя Аляксандра Лукашэнкі”.
Паўлюк Кавалёу