02.09.2018 Грамадства
У берасцейскіх школах валанцёры распаўсюдзілі інфармацыю аб неабходнасці здачы аналізаў дзяцей на свінец
1 верасня ў краіне праходзіў дзень Ведаў. Праходзіў традыцыйна. Школьныя лінейкі у школьных дварах. Прыбраныя настаўнікі, дзеці і бацькі, мора кветак і ўсмешак. У гэтым годзе святочныя мерапрыемствы праходзілі пад дэвізам "МНЕ ВЫПАЛА ШЧАСЦЕ ТУТ НАРАДЗІЦЦА".
Магчыма для нейкай часткі людзей - гэта сапраўды шчасце, але для іншай частцы, заклапочанай будаўніцтвам небяспечнага акумулятарнага завода, гэта не зусім так. У гэты радасны для дзяцей дзень актывісты раздавалі на святочных мерапрыемствах ўлёткі з з напамінам бацькам аб здачы аналізаў сваіх дзяцей на свінец, пакуль акумулятарны завод не пачаў сваю працу, каб потым, пасля запуску пякельнага завода, можна было падаваць судовыя пазовы "АйПауэру". Калі, вядома, аналiзы пакажуць наяўнасць новых рэчываў у арганізме.
Валанцёры ахапілі каля 20 школ, дзе распаўсюдзілі гэтую інфармацыю. Ніякіх эксцэсаў з праваахоўнымі органамі і настаўнікамі не было.
Актывісты, каб засцерагчы сябе працавалі ў парах. Адзін чалавек раздаваў улёткі, а другі рабіў закрыты прамой эфір у свой рахунак у сацыяльную сетку для папярэджання судовых непаразуменняў.