09.08.2018 Грамадства
Супрацоўнiк міліцыі абразіўся выказваннем, што ён "злачынец" і "дурылка"
8 жніўня Аляксандра Кабанава выклікалі ў Бярозаўскі РАУС у якасці асобы, у дачыненні да якой вядзецца адміністратыўны працэс.
Пракурор Бярозаўскага раёну Аляксандр Круцько
Аляксандра Кабанава не жадалі пускаць у РАУС з дыктафонам, спасылаючыся на нейкі міфічны дакумент для ўнутранняга карыстання, які Аляксандр Кабанаў папрасіў прад'явіць і які мiлiцыянты не знайшлі.
Праз паўгадзіны лаянкі, Кабанаў зайшоў у міліцэйскае гняздо з дыктафонам. Ну, а далей падзеі развіваліся ў лепшых традыцыях НКУС. Аляксандр Кабанаў: “Прыходжу я ў РАУС, а там мне паказваюць заяву Мікалая Рабушкі. Супрацоўнiк міліцыі абразіўся маім выказваннем, што ён "злачынец" і "дурылка".
Такiм чынам я даведаўся, што ідзе не адміністратыўны працэс, а праверка ў рамках крымінальнай справы па артыкуле 189 "Абраза". Ну, раз у межах крымінальнай справы ўсё гэта здейсняецца, я скарыстаўся арт. 27 Канстытуцыі і ня сведчыў супраць сябе і сваіх блізкіх.
Тут жа мне паказваюць дакументы, што па трох адрасах яны хочуць правесці агляды, санкцыянаваныя пракурорам Бярозаўскага раёна Аляксандрам Круцько:
у бацькоў, на гаспадарцы і ў кватэры пражывання.
Што цікава, не так даўно я пісаў гэтаму пракурору заяву з просьбай праверыць яшчэ адно захаванне свiнцовых адкiдаў Бiтсплава. Але Круцько яго адфутболіў, а тут і жыллё ў бацькоў агледзець, i хлеў, i куратнiк,і адрынкі”, - СМЯЕЦЦА: “Былi тры міліцыянты. Агледзелі тэрыторыю, у склеп злазілі. Наогул, выдатна час правялі. Нічога не знайшлі, нічога не забралі i з'ехалі. Вынікі аглядаў перададуць на Брэст, а Брэст прыме рашэнне, як далей закручваць блогера”.
Раней крымінальная справа за абразу была заведзена на Сяргея Пятрухiна з Брэста. Ён разам з Кабанавым выкладвае відэа на ютуб-канале "Народны рэпарцёр".
Але С. Пятрухiн да гэтага часу не ведае ў чым яго падазраюць. Следчы Арцём Хільковiч выклікаў яго позвай на 23 ліпеня, але блогер атрымаў запрашэнне ў следчы камітэт (СК) 24 ліпеня. Адвакат Павал Алесiк дамовіўся аб сустрэчы са следчым, але пасля гадзіны чакання ў СК, нешта пайшло не так і С. Пятрухiна з П. Aлесiкaм не прынялі ў сувязі са сканчэннем працоўнага дня))).
Зараз Адвакат тэлефануе да сьледчага і спрабуе дамовіцца аб сустрэчы. Пакуль безвынікова.
Нагадаю, што сьледчы Арцём Хiлькович вёў справу С. Каляды і А. Зехова, якіх збілі міліцыянты Маскоўскага РАУС у траўні 2017 года. Бацькі пацярпелых былі незадаволеныя працай следчага і ў выніку скаргаў, якія былі напісаныя начальству, Арцёма Хiльковiча замянілі на іншага следчага.
27 ліпеня ў блогера С. Пятрухина забралі сістэмны блок. Заяву на Пятрухiна напісаў той самы міліцыянт Мікалай Рябушко. Міліцыянт абразіўся тым, што блогер ў адным з пастоў, дзе распавёў пра факт прымянення катавання холадам Мікалаем Рaбушкa ў дачыненнi да сябе і А. Кабанава, параўнаў ягоны ўчынак з фашысцкiм.
Народны Рэпарцёр