20.07.2017 Грамадства
Блогеры супраць БФСТ “Дынама”
19 ліпеня 2017 года ў эканамічным судзе Брэсцкай вобласці адбылося чарговае судовае пасяджэнне «Блогеры супраць БФСТ Дынама». На пасяджэнне пазоўнік УП «Дынама-Цэнтр» свайго прадстаўніка не даслаў і ў пісьмовай заяве прасіў суд разгледзець справу ў іх адсутнасць. Суддзя Ніна Дзяркач спытала меркаванне адказчыкаў рэгіянальнага каардынатара «Руха за Свабоду» Дзяніса Турченяка і блогера Сяргея Пятрухіна пра гэта, але адказчыкі адрэагавалі адмоўна.
Турчаняк і Пятрухін лічаць, што патрабаванне істца размясціць сваё прабачэнне на сайтах, дзе раней быў «размешчаны» відэаролік «Дынамаўская афёра» невыканальныя. «Беларускі партызан», «Хартыя-97» і тэлекампанія Белсат – гэта самастойныя інтэрнэт-рэсурсы на якія ні Турчаняк, ні Пятрухін ніякага ўплыву не маюць і не могуць там нічога размяшчаць.
Адказнікі згодныя з патрабаваннем істца ў адным эпізодзе, дзе яны апублікавалі недакладную інфармацыю, але гэта нічога прынцыпова не мяняе. З асобных правамерных эпізодаў склалася вялікае і заблытаная дзеянне, дзякуючы якому дзяржава і горад страцілі прыбытак, і зямельны ўчастак выдзелены прэзідэнтам для развіцця спорту ў рэшце рэшт танна дастаўся камерсантам.
Слуханні па справе працягнуцца 4 жніўня 2017 г.