15.09.2017 Грамадства
Апеляцыйны суд Дынама-Блогеры
14 верасня 2017 года апеляцыйная інстанцыя эканамічнага суда Брэсцкай вобласці пакінула без змен рашэнне суда першай інстанцыі па нашумелай справе БФСТ Дынама супраць блогера Сяргея Пятрухіна і актывіста руху «Рух за свабоду» Дзяніса Турчаняка.
Дзяніс Турчаняк, «Рух за свабоду»: «Гэта было чакана. На цуд мы не спадзяваліся. Не згодны з рашэннем і думаю абскарджваць яго ў Вярхоўным судзе. »
Сяргей Пятрухін, блогер: «Змагацца з імперыяй па законах самой імперыі вельмі цяжка. Мы вельмі шмат вынеслі з гэтага працэсу. Самае галоўнае, што мы зрабілі яго галосным. Мы паказалі як грашовыя сродкі выдаткоўваюцца не па прызначэнні. Мы будзем абскарджваць далей і ў рэшце рэшт мы пераможам, таму што мы народ і падмануць нас не атрымаецца. (Відэа -
https://youtu.be/zCB1EjAnVd4 )
Іншыя матэрыялы па тэме: