09.01.2017 Грамадства
Шарыкавы ва ўладзе
Артыкул на Хартыі, што Бабруйскім «дармаедам» ставяць у прыклад дворніка з кандыдацкай ступенню ( https://charter97.org/be/news/2017/1/9/237075/ ), нагадаў мне аб маладосці, тэрміновай службе ў Савецкім войску, па-за статутных адносінах паміж жаўнерамі. Адпаведна тэрміну службы байцы падзяляліся на “маладых”, “салаг”, “чарпакоў” і ўрэшце “Дзядоў”.
Дык вось сярод “чарпакоў” у нас быў адзін яфрейтар, змог скончыць толькі 8 класаў. У войска ён трапіў не адразу, праз недабор, бо па законе без сярэдняў адукацыі ў войска не бралі. Вячэрняй школы гэты яфрэйтар не пацягнуў, таму патрапіў у войска не са сваім годам прызыву.
А сярод “маладых” патрапіўся кандыдат навук, наіўны інтэлігент меўся адбыць сваі паўтара года “сапагом”.
Дык вось гэты яфрэйтар з базавай адукацыяй паталагічна ўзненавідзеў інтэлігентнага калегу. Карыстаючыся вышэйшым статусам усяляк стараўся публічна прынізіць кандыдата навук. Найбольшай асалодай, ажно яфрэйтаравы вочы ў гэты момант зіхацелі і замасліваліся, для яго было бачыць як кандыдат навук з засранага срача голымі рукамі гаўно выцягваў. Для гэтага былі адмысловыя прылады, але для яфрэйтара з базавай адукацыяй было прынцыпова важна каб усе ведалі і бачылі, што ён, такое “Гавно”, - начальнік, а гэты “паршывы інтэлігенцік” – нішто.
З асабовым складам зампаліты рэгулярна праводзілі заняткі па вывучэнні ідэалогіі Марксізма-Ленінізма, работ Леніна пераважна. І дзякуючы Леніну я зразумеў, аказваецца, яфрэйтар кіруецца парадамі Леніна па “выхаванні і вынішченні буржуяў і інтэлігенцыі” падчас класавай барацьбы, калі здзекваецца з разумнейшага ад яго кандыдата навук – такім чынам заспакойвае свой невылечны комплекс непаўнавартасці.
Мінула амаль 40 гадоў з той пары і та-да-да! Дэжавю – кандыдат навук Дзмітрый Дайнэка вось ужо сем гадоў працуе прыбіральшчыкам!
А хто ж там кіраўнікі? Гэта не проста Шарыкавы ва ўладзе – гэта дзяржава дэградуе. Адны губляюць кваліфікацыю, пакуль шкрабуць венікамі вуліцы, а другіх вучыць няма каму, бо тыя, хто мог бы іх вучыць мятуць вуліцы...