Друк
29.10.2018 Грамадства
“Месца гуляць у “мандавошку” хапала, а вось дыхаць было цяжка” Вязень камары №9 на волі
 
29 кастрычніка вязень 9-ай камары ІЧУ Ленінскага РАЎС г. Брэста блогер Сяргей Пятрухін выйшаў на волю.
 
Фота Руслана Гусейнава
 
Нагадаю, на 16 гадзін 26 кастрычніка Сяргей Пятрухін атрымаў позву ў Ленінскі РАЎС г. Брэста На вызначаную гадзіну Пятрухін з рэчамі прыехаў у райаддзел і ня выйшаў... Пасля 19-30 дэжурны па ІЧУ прызнаўся, што Пятрухін - у ніх. За што ня ведае - паступіла распарадджэнне прыняць, прынялі, да асобага распараджэння, хутчэй за ўсё да панядзелка...
 
Пасля “пасядзелак” з шасцю мілымі людзмі, сутачнікамі-сукамернткамі, без збытняга эскорту Пятрухіна прывезлі ў суд Ленінскага раёна.
 
Суддзя Аляксандар Семянчук абвесціў “арыштанту”, што ямуміліцыя закідвае парушэнне Закона “Аб масавых мерапрыемствах...”, за што прадугледжана адказнасць паводле ч.3 (я “рэцыдывісту”) арт. 23.34 КаАП.
 
Блогер, праўда, губляецца ў дагадках калі паспеў, бо ўжо некалькі тыдняў запар праводзіць выходныя ў “палюбіўшайсе” яму дзевятай камары. Апошнім разам сядзельцаў было шасцёра, у камары 8 ложкаў і 2 стала, месца гуляць у “мандавошку” хапала, а вось дыхаць было цяжка, паветра яшчэ тое... Але гэта асобная тэма.
 
Каб высвятліць, за што трымалі пад вартай, Пятрухін мусеў заявіць хадайніцтва на азнаямленне з матэрыяламі справы і пошук адваката. Суддзя задаволіў хадайніцтва і прызначыў пасяджэнне на 31 кастрычніка на 14-20.
 
Пасля суда падчас сціплай гутаркі ў сяброўскай атмасферы ў ядальні брэсцкага гарвыканкама блогер падцвердзіў што яго выводзілі на прагулкі і дэжурныя ІЧУ ветлівыя і вельмі занепакоеныя, тым, што інфармацыя аб кепскіх умовах утрыммання з судоў, сацсетак і старонак незалежных СМІ дасягнула вушэй кіраўнікоў розных структур і зараз увесь штат ІЧУ трасецца з пераляку ў перадчуванні праверак...
 
Як бы там не было, а берасцейская “Санта_Барбара” з акумулятарным заводам працягваецца. Блогеру Сяргею Пятрухіну ізноў выпісалі позву ў Ленінскі РАЎС на прышлую нядзелю на 12 гадзін , маўляў “праверка за паклёп на АМАПаўца”.
 
Пэўна ізноў хочуць адхіліць ад асвятлення акцыі супраць завода АКБ
 
 
© 2023 "Берасцейская вясна"