Друк
04.07.2011
У Бярозе сябрам БНФ нельга ўдзельнічаць у масавых мерапрыемствах

У горадзе Бяроза на Брэстчыне са святкавання афіцыйнага Дня Незалежнасці быў выдалены старшыня раённай суполкі партыі БНФ, праваабаронца Сяржук Русецкі.

Яму не дазволілі паслухаць канцэрт не толькі на плошчы, але і на другім баку вуліцы:

- Добрая ўкраінская песня гучала, я вырашыў таксама паслухаць, - кажа Сяржук Русецкі. - Я стаў насупраць сцэны і слухаў музыку, прывітаўся са знаёмымі, да мяне падыйшлі двое супрацоўнікаў Бярозаўскага РАУС і прапанавалі пакінуць плошчу. На што я здзвівіўся: вы самі ладзіце канцэрт, для каго?, для народа, нейкая частка народа можа слухаць канцэрт, а другая частка народа канцэрт слухаць не можа. Цікавы падыход.

Да ўсяго служба МТС заблакавала Сяржуку Русецкаму на даволі працяглы час мабільны тэлефон. Па словах актывіста, яшчэ раней яго папярэдзілі на працы, што калі ён будзе хадзіць на маўклівыя акцыі пратэсту - то будзе звольнены.

Ганна Васілевіч, Радыё Рацыя.

http://new.racyja.by/news/u-byaroze-syabram-bnf-nelga-udzelnichats-u-masavykh-merapryemstvakh
 
© 2022 "Берасцейская вясна"