Праваабаронцам стала вядома пра суды над чатырма берасцейцамі, прыхільнікамі пераменаў. Аднаго судзілі таемна ...
Затрыманні ў Салігорску 4 жніўня. Фота: "Наша Ніва"

Сітуацыя з covid 19 не кантралюецца ні лекарамі, ні Лукашэнкам
УСЕ ВІДЭА

Абвяшчаецца конкурс на ўдзел у Паглыбленым тэматычным курсе па правах чалавека.

На мову нанова завітаў Юры Жыгамонт.
Сябры "Мовы нанова" 2 траўня пагаварылі пра падарожжы. Кожны жадаючы распавёў пра сваё прыгоды, падзяліўся ўласнымі карыснымі набыткамі.


Сход жыхароў паселішча Зялёны Бор На пытанне КАЛІ ВЫВЕЗУЦЬ АДКІДЫ чыноўнікі не адказалі
2 траўня ў паселішчы Зялёны Бор адбыўся сход жыхароў, на якім абмяркоўваўся адказ намесніка старшыні Брэсцкага аблвыканкама Андрэя Клеца.


Суддзя не дапусціў сведкаў блогера сведчыць у судзе
3 траўня ў судзе Ленінскага раёна г Брэста суддзя Каліна Святаслаў Яўгеневіч разгледзеў скаргу Вядомага блогера Сяргея Пятрухіна на пастанову намесніка начальніка Ленінскага РАЎС г Брэста Самасюка, які пакараў блогера Пятрухіна 8 базавымі паводле арт. 17.3 КаАП.


Суд па адвольным затрыманні блогера адкладзены на 8 траўня
3 траўня суддзя Брэсцкага абласнога суда Герасімук Ніна Аркадзеўна пачала разгляд скаргі берасцейскага блогера Сяргея Пятрухіна, які лічыць, што 23 сакавіка, напярэдадні масавага мерапрыемства супраць будовы акумулятарнага завода вядомае як “кармленне галубоў” ён быў адвольна затрыманы супрацоўнікамі міліцыі. Праз тры дні ў ізалятары часовага ўтрымання, суд Ленінскага раёна г.Брэста пакараў блогера 45 базавымі адзінкамі штрафа паводле арт. 23.4 КаАП “непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі”.


Берасцейцы настроены супраць будовы новых заводаў
У Берасце прайшло грамадскае абмеркаванне «ОВОС» цэха па вытворчасці каніфолі.


У Берасці прайшоў найбуйнешы за апошнія гады ў Беларусі мітынг, арганізаваны грамадзкімі актывістамі
Мітынг, які адбыўся 29 красавіка ў Берасці, сабраў больш за 2000 чалавек. Вялікая колькасць удзельнікаў тлумачыцца тым, што пытанне ўзнятае чатырма берасцейкамі, тычыцца экалагічнай сітуацыі ў рэгіёне. Апошняй кропляй, што прывяла да абурэння бальшыні берасцейцаў, з’явілася патаемная будова ў ваколіцах 350-тысячнага города так званага акумулятарнага завода. Людзі перакананыя, што небяспечныя выкіды свінца і сернай кіслаты на шмат дзесяцягоддзяў, а мо і назаўжды атруцяць жыццё сучаснікаў і шматлікіх пакаленняў нашчадкаў.


Блогер Пятрухін vs намесніка начальніка Ленінскага РАУС Мікалая Самасюка
3 мая 2018 у судзе Ленінскага раёна г. Брэста адбудзецца судовае паседжаньне па абскарджанні пастановы намесніка начальніка Ленінскага РАУС Мікалая Самасюка, які 23 сакавіка 2018 года рэалізаваў спецаперацыю па дыскрэдытацыі блогера Петрухіна, і «прысудзіў» мне максімальнае пакаранне, прадугледжанае ч. 1 арт. 17.3 КаАП - 8 базавых.


“Я закон не парушала. Дзейнічала ў рамках "Закона аб звароце грамадзян”
Улады горада Брэста адрэагавалі на збор подпісаў за адстаўку Анатоля Ліса, Аляксандра Рагачука, Уладзіміра Сенчука. Чатыром актывістам, якія 21-22 красавіка збіралі подпісы каля буйных гандлёвых кропак прыйшлі позвы зьявіцца ў міліцыю ў якасці асоб, у дачыненні да якіх вядзецца адміністрацыйны працэс.


Бярозаўскі блогер безпаспяхова абскардзіў рашэнне раённага суда
26 красавіка 2018 у абласным судзе Брэста вядомы блогер «Народнага рэпарцёра» Аляксандр Кабанаў абскардзіў рашэнне старшыні раённага суда горада Бярозы Вадзіма Мазоля, які ў канцы сакавіка ўзнагародзіў блогера штрафам у 980 па ч. 3 арт. 23. 34 КААП.


Да гадавіны Чарнобыльскай трагедыі. Учора трулі радыяцыяй, а сёння свінцом ды квасам…
У 1986 годзе я навучаўся на 4 курсе Менскага інстытуту замежных моваў – “інязу”. 27 красавіка да нас у групу завітаў мой сябра і расказаў, што здарылася нешта надзвычайнае, таму што ягоныя знаёмыя студэнты з “палітэху” расказалі яму, што ў Акадэміі навук прыборы, якія рэгістрыруюць узровень радыяцы “зашкаліла”! Мала таго “галасы” паведамілі, што ў Швэцыі гэта таксама зарэгістравана і мяркуюць, што эпіцэнтар выпраменьнванья знаходзіцца на тэрыторыі Савецкага Саюзу і што трэба спажываць ёд!!!


Мітынг “Берасцейцы супраць Свінцу” дазволены
29 красавіка ў 12. 00 у Парку Воінаў Інтэрнацыяналістаў адбудзецца мітынг “Берасцейцы супраць Свінцу”, дазволены гарадскімі ўладамі.


Закрыты сход для працоўнага калектыву з удзелам пасадных асоб
19 красавіка 2018 гадоў ў сярэдняй школе вёскі Тэльмы Брэсцкага раёна адбылася патаемная нарада. Таямніца выявілась ў наступным: на нарадзе прысутнічаў старшыня Брэсцкага райвыканкама, высокапастаўлены супрацоўнік пракуратуры, кіраўніцтва раённай газеты «Зара над Бугам" і іншыя афіцыйныя асобы.


Экс-кандыдата пазбавілі доступа да правасуддзя
19 красавіка калегія па грамадзянскіх справах Брэсцкага абласнога суда ў складзе судзей Слюсар, Ілюшынай і Міранюк разгледзела прыватную скаргу экс-кандыдата ў дэпутаты Брэсцкага гарсавета па 17-ай выбарчай акрузе Дзяніса Турчаняка і агучыла вызначэнне: “Вызначэнне суда Лёнінскага раёна г. Брэста ад 16 сакавіка пакінуць без зменаў а прыватную скаргу без задавальнення”


Пілотны семінар “Міграцыя “на пальцах” - у Брэсце 23 красавіка
Мігранты, бежанцы, Сірыя, крызіс, “карта паляка”, “Украіна без візаў”... - пра што яшчэ не спрачаюцца на кухнях і публічных пляцоўках?


Берасцейскія блогеры абскарджваюць у абласным судзе пастанову аб парушэнні імі заканадаўства аб СМІ
11 красавіка 2018 г блогеры А. Кабаноў і. С. Пятрухін абскардзяць у абласным судзе пастанову суддзі Пінскага раённага суда і г. Пінска Вольгі Лубник па ч. 2 арт. 22. 9 КААП РБ (Парушэнне заканадаўства аб СМІ).
