Праваабаронцам стала вядома пра суды над чатырма берасцейцамі, прыхільнікамі пераменаў. Аднаго судзілі таемна ...
Затрыманні ў Салігорску 4 жніўня. Фота: "Наша Ніва"

Сітуацыя з covid 19 не кантралюецца ні лекарамі, ні Лукашэнкам
УСЕ ВІДЭА

Абвяшчаецца конкурс на ўдзел у Паглыбленым тэматычным курсе па правах чалавека.

Людзям патрэбны элементарныя правы на жыццё, вяртацца ім няма куды
Праваабаронцы берасцейскай Вясны працягваюць клапаціцца лёсам чаченскіх семьяў, якія патрапілі ў складанае становішча.


Дзяды бароняць ад бяды
“2 лістапада – гэта дзень памінання памерлых. Радаўніца то на Усходзе Беларусі, а тут, на Берасцейшчыне, то Дзяды. У гэты дзень мы ўспамінаем блізкіх нябожчыкаў, ідзем на могілкі”, - расказвае нам ксёндз Павел, які служыць у касьцёле ў Чарнаўчыцах.


Спачатку дазволілі, крыху пазней – не…
Усе яшчэ памятаюць прадвыбарчую кампанію ў палату прадстаўнікоў РБ.


Праблема ў корані
У Берасьці, падчас курсаў «Мова нанова», прайшла сустрэча з філолагам, мовазнаўцам, аўтарам і вядучым моўных радыёперадач Вінцуком Вячоркам.


Берасцейцы не пакінуць без дапамогі тых, каму яна патрэбна
А патрэбна дапамога чачэнцам, якія вымушаны жыць на вакзале. Едучы ў Польшчу, яны ніяк не думалі затрымлівацца на Беларусі на некалькі месяцаў.


18 кастрычніка 420-ыя ўгодкі абвяшчэння Берасцейскай царкоўнай Уніі, узгадаем з гэтай нагоды і народнага паэта Беларусі
18 кастрычніка (8 кастрычніка — паводле старога стылю, якім карысталася тады Ўсходняя Царква) 1596 году на саборы ў Берасьці была абвешчана царкоўная Унія http://carkva-gazeta.by/index.php?l=1&page=3&his=21.


У Брэсцкім раёне затрыманы сем'і з Чачні і Дагестана
Паводле Дзяржаўнага памежнага камітэта Рэспублікі Беларусь http://gpk.gov.by/news/gpk/24456/ у Брэсцкім раёне затрыманы сем'і з Чачні і Дагестана.


Акрамя абутку і адзежы патрэбны коўдры, няма памперсаў і смесяў для малога...
Берасце, чыгуначны вакзал, раніца, дзень, вечар, ноч, зала чакання… Васьмімесячны Хасан-Рашыд спіць тут на лаўцы ўжо каторы тыдзень. Ён прыехаў з Чачні. З-за ганьбы бацькі і хваробы маці, бацькі вырашылі шукаць лепшай долі. У Польшчы ёсць родзічы, таму менавіта туды. Але ўжо ідзе трэці месяц, як сям’ю не пускаюць праз Польскую мяжу. “У нас былі грошы – жылі на кватэры. З’ехаць не пускаюць і на працу нас не прымаюць, грошы скончылісь, цяпер на вакзале,” – расказвае бацька Хамід. Акрамя маленькага, ёсць у сям’і яшчэ дзеці – хлопчыкі трох і сямі гадоў і дзяўчынка (пяць гадоў). Разам з вымушаным пражываннем зваліліся на сямейства яшчэ выпрабаванні. Зараз маці з сямігадвым хлапчуком у бальніцы ў Кобрыне. У хлопчыка свінка. Тут, на вакзале сутыкнуліся з жорсткасцю і бесчалавечнасцю працоўных. Пяць-шэсць гадзін раніцы, невядома на што, трэба ім пабудзіць дзяцей. Маленькіх дзяцей.


Доўгачаканы чацвёрты сезон курсаў беларускай мовы “Мова нанова” адкрыты!
У паўсядзённым жыцці не кожны адважыцца размаўляць на роднай мове, калі няма падтрымкі сярод сяброў, блізкіх, ці калег. “Мова нанова” – месца, дзе ўдоваль можна пагаварыць на беларускай мове, паслухаць цудоўныя песні ў выкананні беларускамоўных выканаўцаў, якіх часцяком запрашаюць на курсы. Тут таксама можна падвучыць правілы правапісання. А можна проста набыць новых сяброў-аднадумцаў. Сяброў, каторыя думаюць менавіта на роднай мове.


Тычыцца: ці падаўляць свайго ўнутранага фашыста? 17.10 Брэст
Калі Вы жывеце ў Брэсце, Вам проста неабходна пагаварыць з намі пра глыбінны антыфашызм менавіта зараз. Запрашаем Вас на сумесны семінар Моладзевай Праваабарончай Групы-Беларусь і праваабарончай ініцыятывы "Human Constanta" 17 кастрычніка ў Брэсце.


Берасцейскія праваабаронцы кажуць НЕ смяротнаму пакаранню
10 кастрычніка - Сусветны дзень барацьбы супраць смяротнага пакарання. У 2007 годзе Камітэт міністраў Савета Еўропы заснаваў "Еўрапейскі дзень барацьбы супраць смяротнага пакарання".


Баранавічы супраць смяротнага пакарання
7 кастрычніка Баранавіцкія праваабаронцы зладзілі ў Баранавічах акцыю, прысвечаную адмене смяротнага пакарання.


Правы чалавека ў сферы працы – Вашыя правы!
7 кастрычніка Берасцейская арганізацыя прафсаюза РЭП правяла пікет з нагоды Сусветнага дня дзеянняў за годны труд. Падзея адбывалася ад 16 да 18 гадзіны ў парку Воінаў-Інтэрнацыаналістаў.


7 кастрычніка – Сусветны дзень дзеянняў за годны труд
Пачыная з 2008 года па ініцыятыве Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў праводзіцца гэты дзень. Годны труд – залог сацыяльнай стабільнасці, сацыяльнага роста і развіцця краіны. Прафсаюзы ўсяго міра сумесна выступаюць за забяспячэнне ўсіх працоўных годным трудом. Таму што кожны чалавек павінен мець магчымасць атрымаць работу, каторая б забяспечыла годны ўзровень жыцця.
