
Сітуацыя з covid 19 не кантралюецца ні лекарамі, ні Лукашэнкам
УСЕ ВІДЭА

Абвяшчаецца конкурс на ўдзел у Паглыбленым тэматычным курсе па правах чалавека.

“Досадно мне, что слово Честь забыто...”
Твары сістэмы. 22 ліпеня на пл. Леніна вучастковы Ленінскага РАУС Мікалай Рабушка па службе выконваў абавязкі ціхара і "трымаў пад каўпаком" незадаволеных будоўлей акумулятарнага завода пад Брэстам.


Тэрмін бязвізавага знаходжання замежных грамадзян у Беларусі павялічаны да 30 сутак
Пры ўездзе ў краіну і наступным выездзе праз Дзяржаўную мяжу ў Нацыянальным аэрапорце Мінск тэрмін бязвізавага знаходжання можа складаць да 30 дзён. Адпаведны ўказ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 24 ліпеня, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


Хто зрабіў Ленінскі РАУС рэжымным аб’ектам?
19 ліпеня Сяргей Пятрухін прыйшоў у прызначаны дзень на прызначаны час да начальніка Ленінскага РАУС Сяргея Дзмітрука. Занадта шмат пытанняў назапасілася ў блогера да высокапастаўленага міліцыянта.


Вырашылі наняць адвакатаў, каб павесіць на грамадзян гэтыя выдаткі
У судзе Маскоўскага раёна Брэста 19 ліпеня завяршыўся разгляд пазову ТАА «АйПауэр» да грамадскама аб'яднання "Экадом", а таксама тром прадстаўнікам ініцыятыўнай групы па барацьбе з будаўніцтвам акумулятарнага завода.


Баранавіцкія ўлады ня могуць знайсці месца для 10 маленькіх беларусікаў-першакласнікаў
Беларусаў-першакласнікаў хочуць загнаць на акраіну горада. Бацькі першакласнікаў склалі ліст да Міністра адукацыі РБ. У якім акрэслілі сітуацыю. А яна прыладна такая:


Блогера затрымалі і адпусцілі, склаўшы пратакол апытання
Народны рэпарцёр Аляксандр Кабанаў быў затрыманы днём 15 ліпеня ля ўваходу на «Брэсцкі рынак», дзе ён збіраў подпісы пад зваротам у Адміністрацыю прэзідэнта за адстаўку чыноўнікаў Брэсцкага рэгіёну.


На “кармленне галубоў” прыйшлі ўчастковыя
15 ліпеня на плошчы Леніна ў Брэсце зноў кармілі галубоў супраць будаўніцтва аккумулятарнага завода. На акцыю прыйшло каля 60 чалавек і з дзесятак супрацоўнікаў МУС.


Берасцейцы выказалі сваё стаўленне да судовай сістэмы Беларусі - суддзя абразіўся
Актывістаў, якія змагаюцца з закрыццём будаўніцтва акумулятарнага завода каля Берасця выклікаюць у пункт аховы правапарадку №6 Ленінскага РАУС.


Рабы ў белых халатах
С таго часу, як старшыня- «губернатар» Берасцейшчыны Анатоль Ліс заключыў інвестыцыйны дагавор з iPower, спакойнае жыццё ў горада скончылася, а ў вялікай колькасці берасцейцаў адкрыліся вочы на працу ўладных органаў, міліцыі, судоў, пракуратуры ... і сістэмы аховы здароўя.


Колькасць выдадзеных беларусам польскіх рабочых віз стала расце
Даступная для беларусаў спрошчаная працэдура працаўладкавання ў Польшчы і больш прывабныя ўмовы, чым на радзіме, - такія прычыны росту працоўнай міграцыі.


“Суды агульнай юрысдыкцыі горада Брэста ператварыліся ў дубіну, з дапамогай якой карупцыянеры і іх памагатыя беспакарана наносяць ўдар па канстытуцыйным правам і свабодам грамадзян”
12 ліпеня працягваўся разгляд зыска ААТ “АйПаўер” супраць ГА "ЭкаДом" і грамадзян Алены Макарэвіч, Дзем’яна Лепясевіча, Дзмітрыя Бекалюка...


Берасцейскія суд і міліцыя ігнаруюць тлумачэнне Камісіі па Правах Чалавека беларускага парляманту
Берасцейскі суд адважыў па 20 базавых зборшчыкам подпісаў пад калектыўным зваротам у адміністрацыю прэзідэнта за адстаўку кіраўнікоў вобласці, горада і раёна. Берасцейскія грамадзкія актывісты лічаць, што гэтыя кіраўнікі страцілі іх давер у сувязі са спрыяннем мясцовых уладаў будаўніцтву шкоднай для здароў’я людзей вытворчасці, акумулятарнага завода пад Берасцем. За спыненне будаўніцтва раней падпісалася каля 40 000 берасцейцаў.


Аматары нядзельнага кармлення галубоў скрэатывілі і аформілі свой пратэст у футбольным стылі - зладзілі футбольны матч
8 ліпеня кіраўнікі Брэстчыны на галоўнай плошчы абласнога цэнтра арганізавалі футбольнае свята. А што трэба для свята? Роставая лялька, дзіцячы паравозік, фургончык “бліны-кава-гарбата”, сувенірная лаўка з адпаведнай тэматыкай, пару міліцыянтаў і пару ціхароў.


Суддзя парушыў працэсуальныя нормы, людзі паскардзілісь на яго старшыні суда і ў пракуратуру
6 ліпеня ў судзе Ленінскага раёна г. Брэста пачаліся разглядацца адміністратыўныя справы грамадзкіх актывістаў Дзмітрыя Бекалюка і Алега Ермоленкі, якіх міліцыя звінаваціла ў парушэнні арт. 23.34 КаАП “парушэнне парадка правядзення масавых мерапрыемстваў”.


Берасцейцы не падтрымалі потугі ідэолагаў па арганізацыі Дня Незалежнасці
Дзень Незалежнасці - галоўнае дзяржаўнае свята Беларусі. Адзначаецца што год 3 ліпеня - у гадавіну вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Сёння Дзень Незалежнасці ў рэспубліцы адзначаюць максімальна шырока: у Менску праходзіць парад, а па ўсёй краіне - народныя гулянні з абавязковым святочным салютам.
