
Сітуацыя з covid 19 не кантралюецца ні лекарамі, ні Лукашэнкам
УСЕ ВІДЭА

Абвяшчаецца конкурс на ўдзел у Паглыбленым тэматычным курсе па правах чалавека.

Старшыня райвыканкама. Слуга народа або здраднік?
Дзякуючы старшыні Брэсцкага раёна Уладзіміру Сянчуку пад Брэстам будуецца небяспечны завод АКБ “АйПауэр”. Будуецца са шматлікімі парушэннямі і насуперак волі людзей. Берасцейцы і жыхары раёна сабралі больш за 40 000 подпісаў супраць шкадливай для здароўя людзей будоўлі. Але Сянчуку на гэта абгрунтавана пляваць.


Лемяшэўскі рукамі міліцыі затыкае раты супраціўнікам акумулятарнага завода
Пяць чалавек выклікалі ў міліцыю з нагоды з’яўлення на плошчы Леніна ў Брэсце супраціўнікаў будовы акумулятарнага завода, якая прайшла 25 сакавіка.


Берасцейскі блогер будзе працягваць выводзіць дэманаў ў мантыях на чыстую ваду
4 красавіка ў абласным судзе адбыўся разгляд скаргі вядомага берасцейскага блогера Сяргея Петрухіна на пастанову суддзі суда Ленінскага раёна г. Брэста Змітра Шурына.


У Берасці аматараў пакарміць галубоў на плошчы Леніна пачалі выклікаць на прафілактычныя размовы ў міліцыю
3 красавіка на 11-30 у апорны пункт правапарадку № 5 былі выкліканыя 5 берасцейцаў.


Скарга на бяздзейнасць адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Брэста не задаволена
2 красавіка калегія Брэсцкага абласнога суда па грамадзянскім справам у складзе судзей Каляды, Ілюшынай і Панасюк разгледзела скаргу актывіста “Руху За Свабоду” Дзяніса Турчаняка на бяздзейнасць адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Брэста.


Пад выглядам акумулятарнага завода пад Берасцем будуецца завод па пераапрацоўцы асабліва небяспечных адкідаў акумулятарнай вытворчасці
У Берасці Вялікдзень быў азмрочаны барацбой жыхароў горада супраць будовы завода па пераапрацоўцы надзвычай небяспечных адкідаў. 1 красавіка каля сотні берасцейцаў чарговы раз выйшлі на плошчу перад аблвыканкамам каб выказаць пратэст супраць будовы акумулятарнага завода.


Падзяка неабыякавым людзям
Хачу выказаць вялікі дзякуй усім, хто дапамог мне фінансава пагасіць грамадзянскі пазоў. У мяне застаўся і тэлефон з-за якога ўсё пачалося, і глыбокае маральнае задавальненне ад выяўленай вамі салідарнасці.


Два мітынга - тры затрымання
25 сакавіка ў Берасці адбыўся Дзень Волі. Берасцейцы святкавалі стагоддзе БНР.


Гісторыя аднаго дома
Хутка мы будзем віншаваць Брэст з 1000-годдзем. Для кагосьці гэта малая Радзіма, родны горад, для іншых Брэст стаў мілым і любым прытулкам.

Улады Брэста не даюць людзям спыніць будаўніцтва завода мірным шляхам.
У Брэсцкім аблвыканкаме адбылася сустрэча людзей, якія выступаюць за прыпыненне будаўніцтва акумулятарнага завода з камісіяй Адміністрацыі Прэзідэнта.


Думкі берасцейцаў наконт будаўніцтва акумулятарнага завода (Аматарскае анкетаванне)
Невялікай групе берасцейцаў стала цікава, піша на фэйсбук ў суполцы “Брест против строительства завода свинцовых АКБ” Павал Міцкевіч, даведацца пра тое, што на сама рэч думаюць людзі наконт аккумулятарнага завода. Жаданне такое ўзнікла пасля “неадназначнага” выказвання мясцовымі ўладамі наконт збору подпісаў.

У Брэсце забаранілі мітынг 18 сакавіка супраць будаўніцтва акумулятарнага завода
Улады Брэста забаранілі заяўлены на 18 сакавіка мітынг супраць незаконнага будаўніцтва акумулятарнага завода. «Ідэя правядзення мітынгу паўстала 11 сакавіка на плошчы Леніна, калі там у чарговы раз сабраліся праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода. Менш чым за паўгадзіны пад заявай на мерапрыемства падпісаліся 85 чалавек», – паведаміў БелаПАН член ініцыятыўнай групы супраць будаўніцтва заводу Фёдар Петрусевіч. Паводле яго слоў, 12 Тращня ён занёс у Брэсцкі гарвыканкам калектыўную заяўку на чатырохгадзінны мітынг 18 сакавіка на плошчы Леніна. Меркаващся ўдзел у мітынгу да 500 чалавек.


Я дзіцяці паабяцаў, што завода не будзе, таму я тут
У нядзелю, 18 сакавіка праціўнікі будовы акумулятарнага завода чарговы раз сабраліся на плошчы Леніна “карміць галубоў”. Такім чынам берасцейцы пратэстуюць супраць будовы у санітарнай зоне Берасця шкоднай вытворчасці.
