25.08.2016 Грамадства
Уласнаручна вырабленая копія выніковага пратакола – гэта “фількіна грамата”!
23 жніўня ў актавай зале СШ № 24 г. Брэста адбыўся трэнінг для членаў вучастковых выбарчых камісій.
У зале прысутнічалі прадстаўнікі 3 выбарчых акруг Маскоўскага раёна г. Брэста.
На пачатку трэнінга выступіла старшыня АВК 2 Галіна Янголенка, якая параіла прысутным правесці трэнінгі ва участковых камісіях пры дапамозе адпаведнага дапаможніка распрацаванага ЦВК.
Назіральніка ад БХК, які прысутнічаў на трэнінгу, зацікавіў момант выбараў звязаны з фатаграфаваннем, на які звярнула ўвагу старшыня АВК 2 Галіна Янголенка напрыканцы трэнінгу, і копіяй выніковага пратаколу.
Копіі выніковага пратаколу, зацьверджаныя подпісамі членаў УВК, назіральнікам не выдаюцца. Адна вывешваецца на вучастку для “ўсеагульнага” азнаямлення, але ж ноччу людзі спяць, а раніцай прыбіральшчыца прыбірае гэтую копію. На гэтым “усеагульнае” азнаямленне заканчваецца.
Назіральнік можа ўласнаручна вырабіць копію, гэткую “фількіну грамату”, юрыдычна нікчэмную паперку. З якой над табой пасмяюцца ў судзе.
Застаецца адзіная магчымасць зрабіць копію копіі выніковага пратакола з дапамогай фотаапарата…