31.07.2020
Актывісту Эўрапейскай Беларусі – 15 сутак
28 ліпеня быў затрыманы актывіст Эўрапейскай Беларусі Андрэй Шарэнда. Аб гэтым стала вядома толькі сёння ад ягонай Жонкі Паліны Панасюк. Раней яна не магла звязацца, бо 24 ліпеня было прынятая пастанова аб правядзенні ў іх кватэры ператрусу. У выніку сям’і былі канфіскаваныя тэлефоны і кампутарная тэхніка...

Сям’я Шарэндаў і адвакат Павал Алесік (справа) у судзе
Паліне стала вядома, ад супрацоўнікаў ІЧУ, што раніцай яе мужа вязуць у суд.
Справу разглядаў суддзя Маскоўскага раёна г. Брэста Раман Карабан. Андрэй Шарэнда запатрабаваў адваката. Суддзя абвесціў перапынак да 16 гадзін на заключэнне дамовы з адвакатам. Актывіста павезлі назад у ІЧУ.
Суд працягнуўся пасля 16 гадзін. Інтарэсы Андрэя Шарэнды прадстаўляў адвакат Павал Алесік. Суддзя даў 20 хвілін на азнаямленне з матэрыяламі справы. Грамадзкаму актывісту ўменялась парушэнне ч.3 арт 23.34 КаАП. З матэрыялаў справы: “В ходе осмотра перепіскі чата “Брест для Жізні”” ў тэлеграм быў вылучаны запіс за 14 ліпеня а 21:00: “Усе ідзем на ЦУМ”, які, як было выяўлена, належыць Андрэю Шарэндзе”.
Падчас разгляду справы суддзя Карабан адрынуў усе хадайніцтвы і довады прыцягваемага да адказнасці грамадзкага актывіста і абароны. Між іншым далучыць да гэтай справы абвінавачванне Шарэнды ў парушэнні арт. 23.4 “непадпарадкаванне”. Андрэй сцвярджае, што на яго быў складзены пратакол па гэтым артыкуле. Суддзя адмовіў: “У матэрыялах справы гэтага пратаколу няма”.
У выніку актывіст Эўрапейскай Беларусі Андрэй Шарэнда атрымаў максімальнае па артыкуле 23.34 пакаранне – 15 сутак адміністратыўнага арышту.
Праваабаронца Уладзімір Вялічкін лічыць, што Андрэя чакае яшчэ адно пакаранне ў 15 сутак пасля адбыцця сёняшняга пакарання. Праваабаронца нагадвае, што такім чынам расправілісь з яшчэ адным удзельнікам падзей 14 ліпеня Дзянісам Сарокам. Той адседзеў 15 сутак паводле 23.34, прывезлі у суд і далі яшчэ 15 – паводле 23.4.
“Адміністратыўнымі арыштамі ўлады намагаюцца ізаляваць на час выбараў сама актыўных грамадзян і шляхам заляквання паўстрымаць беларускае грамадзтва ад пратэстаў напрыканцы выбараў, - кажа праваабаронца, - і гэта ня ўсё. Міліцыя цікавіцца шэрагам іншых актывістаў”.