19.07.2020
АМАП на плошчы забраў чалавека
Берасцейцам, якія прыйшлі на плошчу Леніна карміць галубоў, чакалі бусы з АМАПам і аўтазакі ў дварах. Міліцыя падыходзіла да тых, хто затрымліваўся, і раіла ім ісці на сустрэчу ў гарвыканкам. Напагатове стаялі 4 бусы з АМАПам на плошчы і аўтазакі на падворку адміністрацыі Ленінскага раёна г Брэста. Кіраўніцтва абласнога УУС кумуфлявалася ў шортах сярод праціўнікаў завода…
Васілій Самайлюк не меў жадання наведваць гарвыканкам. Таму яго затрымалі “для высвятлення асобы”, і праз пэўны час адпусцілі…