
Старшыня гарвыканкама ігнаруе патрабаванне і прадстаўляе прадстаўнікоў завода: “Уласнік Дзмітрый Баскаў і галаўны іженер арганізацыі праэктыроўшчыка завода Дзмітрый Гурыкаў”.
Член ініцыятыўнай групы Зміцер Бекалюк абураецца тымі, з кім прыходзіцца сустракацца: “Гэта не тыя людзі, што мы мелі пабачыць. Нас ашукалі!”
Аляксандар Рагачук агучвае пытанні на якія адкажуць прадстаўнікі завода.
Бекалюк патрабуе на пачатку заслухаць запіс сваёй размовы з 1-м замміністра Мінпрыроды. Людзі падтрымліваюць. Старшыня неахвотна дадваляе. Агучваецца запіс размовы. Паводле яе рашэнне па адкрыцці і закрыцці завода даюць не мінпрыроды, яны даюць выснову па дакументацыі, а даюць “меснае кіраванне і самакіраванне”…
“Мы прыйшлі абмяркоўваць АВОС (Уздзеянне на акаляючае асяроддзе)”, трэба ўсё праводзіць адкрыта”, - кажа Бекалюк.
Рагачук: “Зараз рабочы момант…”
Бекалюк: “Давайце абмяркоўваць АВОС. Ня трэба нас забалтываць. Вы проста ўводзіце людзей з плошчы. Мы зараз разумеем навошта прэзідэнт прыехаў да нас”. Людзі ў зале падтрымліваюць. Воплескі.
Старшыня гарвыканкама дае слова новаму ўласніку завода Дзмітрыю Баскаву.
Людзі выкрыкваюць “Не заводу!”, пляскаюць і пакідаюць залу…

Рагачук: “Мы гатовыя да такога варыянту…”
Праэктыроўшчук Дзмітрый Гурыкаў выступае з прэзентацыяй адказаў на пытанні, паказвае слайды з табліцамі і дакумантамі…
Ягоныя тлумачэнні нікога з застаўшыхся ў зале не пераканалі.
Экаактывіст Лепясевіч звярнуў увагу, што увесь час змянялісь лічбы і ўрэшце рэшт замест першапачасткова заяўленых у АВОС 3-х кіло выкідаў свінца на год атрымалася 17 кілаграм. “…На сайце італьянскага завода выкіды ў сотні разоў большыя, чым у вашай праектнай дакументацыі… У Пінску толькі зборка, а выкіды 29кіло... З намі уладальнікі сустракацца не хочуць, а для прэсы інфа ёсць... Я ня веру гэтым дадзеным.., - кажа Дзем’ян Лепясевіч і працягвае, - Першы варыянт АВОСа - 1млн акумулятараў, другі – 2 млн акумулятараў. Дапрацоўку АВОСа трэба было рабіць своечасова, а зараз позна - трэба распрацаваць новы праект і АВОС і праводзіць новыя абмеркаванні… Размяшчэнне завода супярэчыць закону “Аб СЭЗ” - санзона павінна быць не 500, а 1000 м…”
Інжынер-праэктыроўшчык кажа, што аксід свінца і кіслата не належаць да прамысловай бяспекі. І іх выкарыстоўванне не пярэчыць заканадаўству.
“Мы кажам аб экалагічнай бяспецы, а не прамысловай. Не падмяняйце паняцці! – кажа Лепясевіч, - Свінец – гэта першы клас шкоднасці!”
Інжынер нервуецца: «У нас няма пераапрацоўкі шкодных рэчавінаў, таму не патрэбная санітарная зона болей за 500м…”
Лепясевіч: -“Гутавая вытворчасць патрабуе санзону ў 1000 м…”
Інжынер-праэктыроўшчык заяўляе, што дадатковай ачысткі шкодных выкідаў не трэба. Таццяна Фесікава, лекар, пытаецца чаму дадзеныя па выкідах падчас пусканаладкі экаактывістам не прадаставілі, бо было перабольшванне ПДК у 178 разоў.
Уласнік завода Дзмітрый Баскаў пытаецца: “Што мы абмяркоўваем? Дакуманты дзяржорганаў пацвярджаюць, што усё добра з заводам”.
Лепясевіч: “Я сумляваюсь, што органы ўсё правільна рабілі”.
“Акрамя вашых эмоцый і крыку няма нічога, - сказаў Баскаў, - Я бачу дакументацыя згаджаецца з заканадаўствам. Судовая сістэма кепская, а МУС прадажныя… Ваша фармулёўка - Я не хачу”.
“Ці вы уяўляеце наступствы аваріі на заводзе?” – пытаецца Фесікава.
Маісей Мазько прапануе перанесці, або перапрафіліраваць завод, бо берасцейцы ніколі не пагадзіцца з ім праз - 10 год будзе знішчана экалогія рэгіёна.
А Фесікава прапануе: “Давайце скінемся і перанясем гэты завод!”