
Дзяніс Сарока зправа
Па словах Дзяніса, у будынку Ленінскага РАУС г. Брэста супрацоўнікі міліцыі ўжылі да яго фізічную сілу (задушлівы прыём і нацягвалі ўласны капялюш на галаву і твар, пазбавіўшы магчымасці дыхаць).
Гвалт было здзейснена з мэтай знішчэння рэчыўных доказаў - відэазапісу на тэлефоне затрыманага, лічыць Дзяніс. Момант нападу на яго супрацоўнікаў міліцыі ў актавай зале РАУС затрыманы зняў на ўласны тэлефон. Тыя, хто нападаў выдалілі гэты відэазапіс з тэлефона Дзяніса.

«Я ўжо развітаўся з жыццём», - распавядаў Дзяніс пасля суда.
Дзяжурны ІЧУ адмовіўся прымаць скрываўленага затрыманага. І Дзяніса павезьлі на медыцынскі агляд у Брэсцкую гарадскую бальніцу хуткай дапамогі. У прысутнасціміліцыянтаў, якія здзейснілі над ім гвалт, Дзяніс пабаяўся казаць праўду аб сваім стане. Пасля чаго Дзяніса змясцілі ў ІЧУ да суда. Жорсткае ўдушэнне прывяло да пагаршэння стану яго здароўя.
У пракуратуры скаргу так і не прынялі і спрабавалі накіраваць Дзяніса Сароку ў Ленінскі РАУС за скіраваннем на экспертызу. Дзяніс настойваў. Праз некаторы час у пракуратуры з'явіўся міліцыянт, які душыў яго напярэдадні. Западозрыўшы няладнае, Дзяніс пакінуў пракуратуру.
17.07 працягнўся судовы працэс. Затрыманы сцвярджаў, што стаяў на прыпынку і чакаў грамадскі транспарт. Да яго падышлі супрацоўнікі і запатрабавалі сысці. Дзяніс адмовіўся, бо чакаў на прыпынку аўтобус, каб ехаць дадому.

Сведкі
Аднак сведка-міліцыянт абверг аповяд Дзяніса Сарокі і сказаў, што дадзены грамадзянін стаяў у ланцугу, дэманстраваў грамадска-палітычны інтарэс, пляскаў у ладкі і выказваў незадаволенасць дзеючай уладай. Да дадзенага грамадзяніну неаднаразова падыходзілі супрацоўнікі і прасілі адысці, шмат разоў папярэджвалі аб адміністрацыйнай адказнасці ў рупар. Затрыманы праігнараваў папярэджання і працягваў выказваць незадаволенасць дзеючай уладай.
Адвакат Дзяніса Сарокі настойваў, што склад праванарушэння не падцверджаны доказамі і ў дадзенай справе не прасочваецца, таму лічыць, што ягоны падабаронны затрыманы незаконна і справа павінна быць спынена за адсутнасцю складу правапарушэння.
Суддзя суда Ленінскага раёна г. Брэста Куроўскі выслухаў бакі, і грукнуў малатком - арышт 15 сутак. З ізалятара Дзяніса чарговы раз павезлі ў шпіталь…
Па дадзенай падставе выказаўся брэсцкі праваабаронца цэнтру "Вясна" Уладзімір Вялічкін, які дапамагаў Дзянісу Сароку ў дадзенай справе:
«Прыцягвае ўвагу прычынна-лагічная повязь - пракуратура, міліцыянт, што збіваў, суд і арышт ні за што. Думаю, што арышт зроблены дзеля таго, каб Пазбавіць Дзяніса Сароку магчымасці прайсці экспертызу і падаць скаргу на дзеянні супрацоўнікаў міліцыі.».