03.03.2019
У Берасці затрымалі журналістаў, каб не асвятлялі акцыю на плошчы
Чарговая акцыя супраць будовы акумулятарнага завода пад Берасцем адзначылась будзённай навіной - на Усходзе побач з “Юбілейкай” (зараз АЛМІ) на самым пачатку кармлення галубоў былі затрыманыя журналісты Белсат Мілана Харытонава і Алесь Ляўчук. Іх даставілі ў апорны пункт міліцыі. Да Алеся Ляўчука была выкарыстана фізічная сіла.

Іх “запрасілі” на апорны пункт міліцыі, дзеля складання пратакола паводле арт. 22.9 КаАП “Парушэнне заканадаўства аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі”. Працэс затрымання можна паглядзець у стрыме Міланы Харытонавай
Людзі на плошчы перакананыя каб не пусціць журналістаў на плошчу асвятляць акцыю. “З досведа ведаем, як мерапрыемства скончыцца - адпусцяць. А потым суд і штраф”, - кажуць.
Каля 200 берасцейцаў абменівалісь апошняй інфармацыяй датычнай будовы і запуску акумулятарнага завода.

Праз пэўны час пратэстоўцы рушылі з плошчы па вул. Пушкінскай.

Іх суправаджалі супрацоўнікі міліцыі як у форме так і ў цывільным.

Каб не даваць падстаў дзеля неадэкватных дзеянняў міліцыі праціўнікі будовы завода АКБ прытрымлівалісь правілаў дарожнага руху.

Па міліцэйскай рацыі прагучаў загад пераежаць да кінатэатра Беларусь. За нязгоднымі пільна сочаць людзі ў цывільным. Імі кіруе намеснік начальніка Ленінскага РАЎС г. Брэста Мікалай Самасюк. Ён з падручным таксама быў у цывільным, як і ягоны начальнік начальнік кіравання аховы правапарадку і прафілактыкі УУС Брэсцкага аблвыканкама Генадзь Вайтовіч.
Скончылась кармленне галубоў ля кінатэатра “Беларусь”.

Супрацоўнікі МУС пільна маніторылі на відэа, тое што бачылі...

Калі берасцейцы разыходзілісь за некаторымі доўгі час следавалі людзі ў цывільным з капюшонамі на галовах, аказвалі гэткі ціск на падсвядомасць найбольш зацятых праціўнікаў завода АКБ.

Але больш чым год супрацьстаяння з уладамі за чыстае навакольнае асяроддзе загартавала людзей.
Берасцейцам прыемна было даведацца, што ў Светлагорску таксама сёння вышлі актывісты на Цэнтральную плошчу, каб выказаць пратэст супраць шкодных выкідаў з ЗБЦ, а заадно падтрымаць пратэсты ў Берасці.
Жыве Беларусь!