10.12.2018 Грамадства
Інфармацыйная акцыя баранавічскіх праваабаронцаў

Да 70-х угодкаў прыняцця Ўсеагульнай дэкларацыі правоў чалавека баранавіцкія праваабаронцы Сяргей Гоўша, Аляксандр Вайцешык і актывіст Рыгор Грык 9 снежня раздавалі на цэнтральным рынку і іншых месцах горада спецвыпуск газеты "Народная Воля", з артыкуламі, прысвечанымі сёлетняй барацьбе берасцейцаў і светлагорцаў за права жыць у чыстай прасторы, а не задыхацца ад хімічных і свінцовых выкідаў у паветра.

Інфармацыйная акцыя баранавічскіх праваабаронцаў 9 снежня.
"Яны паказалі ўсім нам, як патрэбна змагацца, а не маўчаць, калі парушаюцца нашы правы і асноўнае права - права на лепшае жыццё", - адзначыў Сяргей Гоўша.
Было за дзень раздадзена 750 асобнікаў газеты, прычым мінакі даволі актыўна бралі газеты, цікавіліся зместам і выказвалі падзяку праваабаронцам.