Суд прыйшоў да высновы, што ў дзеяннях кобрынскага селяніна адсутнічае склад адміністратыўнага правапарушэння
4 студзеня у судзе Кобрынскага раёна завершылася судовае разбіральніцтва па справе сяляніна Сцяпана Дубчука. У судзе Сцяпан не пагадзіўся з вмяняемым яму правапарушэннем, бо мерапрыемства 7 лістапада было арганізавана Кобрынскім райвыканкамам.
Сведка, якую заявіў прыцягваемый да адказнасці, начальніца аддзела ідэалогіі Васілюк Паліна Міхайлаўна падцвердзіла, што мерапрыемства арганізоўвалася Кобрынскім райвыканкамам:
“Тры чалавекі, сярод якіх быў Дубчук, разгарнулі плакат , я падыйшла і папрасіла прыбраць, яны так і зрабілі…”
Наступны сведка Уладзімір Сацэвіч распавёўі аб абставінах здарэння:
“7лістапада чырвоны дзень календара. Стагоддзе савецкай улады, таму я прыйшоў з плакатам…
Калісь на пачатку 90-х мы марылі аднавіць народную ідэнтычнасць, і мы стварылі арганізацыю… На кіруючую пасаду мы знайшлі найбольш адпаведную фігуру, Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнку…”
Суддзя перапыніў: “Не адхіляйцеся. Аб абставінах…”
“Я паспрабаваў разгарнуць сцяг мне не далі прыгразілі міліцыяй”, - працягнуў Уладзімір: “Побач былі разгорнутыя іншыя плакаты, выступаў Даўжук, я зразумеў, што гэта быў мітынг. Ён расказваў аб вялікай айчыннай рэвалюцыі. Яго было чуваць кепска. Усклалі кветкі. Прамаўляў ён 3-5 хвілін. Дубчук трымаў плакат вельмі коратка – 2-3 хвіліны, “Зямля сялянам! Калі? Начальнік аддзела ідэалогіі Васілюк Паліна Міхайлаўна патрабавала прыбраць плакат, казала, што гэта будзе разгледжана як пікет. Ён прыбраў плакат”.
Суд прыйшоў да высновы, што ў дзеяннях Сцяпана Дубчука адсутнічае склад адміністратыўнага правапарушэння і спыніў справу.