12.06.2018 Грамадства
Прафіляктычны бізун для супрацоўнікаў Кобрынскага РАЎС
12 чэрвеня ў судзе Кобрынскага раёна працягвае разглядацца справа вучастковага-касталома Сяргея Кулішова паводле арт. 426 КК “перабольшванне ўлады і службовых паўнамочтваў”.
Так ў 2013 годзе ён зламаў рабро селяніну Васілю Калядзе з вёскі Стрыгава, у 2016-м Аляксандру Раманюку з Кобрына пашкодзіў палец , а ў мінулым годзе зламаў нагу селяніну Анатолю Глыцюку...
Зала кобрынскага суда перапоўнена. У ёй знаходзяцца журналіст Тамара Шчапёткіна, пацярпелы Анатоль Глыцюк, сведка Пётр Шыманскі, а таксама вялікая колькасць супрацоўнікаў Кобрынскага РАЎС.
Праваабаронца Уладзімір Вялічкін лічыць, што наяўнасць вялікай колькасці супрацоўнікаў міліцыі ў зале суда з’яўляецца прафілактычнай мераў з боку кіраўніцтва міліцыі. Таму як СМІ захінула вялікая колькасць інфармацыі аб парушэннях правоў грамадзян супрацоўнікамі МУС.
(Працяг будзе)