04.10.2016 Грамадства
Сусьветны дзень аховы жывёл
4 кастрычніка увесь сьвет адзначае «Сусьветны дзень аховы жывёл».
У 1931 гаду ва Фларенцыі на Міжнародным кангрэсе абаронцаў прыроды гэты дзень быў вызначаны ў абарону іншых па-за чалавекам жывых істот, каб чалавецтва з’вярнула ўвагу на праблемы гэтых жыхароў планеты.
Дата 4 кастрычніка была выбрана ў дзень памяці аднаго з вядомых каталіцкіх сьвятых – Францыска Асізскага (1182-1226).
Францыск Асізскі з’яўляўся заснавальнікам манашанскага ордэна Францысканцаў, прапаведваў любовь і літасьць да ўсякай жывёліны, пытаўся замяніць ідэю аб бязмежнасці ўладаньня чалавека на ідэю роўнасці ўсіх жывых істот. Францыск Асізскі лічыцца апекуном жывёл.
У гэты дзень у шматлікіх краінах сьвету адбываюцца мерапрыемства, каб дапамагчы жывёлам, каб выхаваць у людзей адказныя адносіны да братоў нашых меньшых.
Гэта сьвята падзякі і любові да сьвета жывой прыроды. У гэты дзень мы рады таму, што побач з намі жывуць цудоўныя чатырохлапыя, пернатыя і хвастатыя сябры...