03.10.2016 Грамадства
Дапамога будучым выпускнікам
2 кастрычніка ў Берасці эксперты праграммы «Размеркаванне БАСС» (Братства арганізатараў студэнцкага самакіравання) у праваабарочным цэнтры “Берасцейская Вясна” правялі мерапрыемства па пытаннях размяркавання студэнтаў.
У ролі мадэратара на мерапрыемстве выступіла Крысціна Мурашова, якая мае 2-х гадовы досвед кансультавання выпускнікоў ВНУ і маладых спецыялістаў.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел выпускнікі берасцейскіх навучальных устаноў.
Крысціна Мурашова з калежанкай Веранікай Паддубіцкай паднялі такія важныя пытанні, як: падсавы заканадаўства аб размяркаванні; актуальныя кейсы па тэме, распавялі пра реальныя гісторыі маладых спецыялістаў.
Удзельнікі мерапрыемства атрымалі кансультацыі па канкрэтным пытанням:
- Ці звальняе шлюб ад размеркавання?
- Ці мусіць працадаўца прадстаўлять жытло і якія ёсть ільготы для маладых спецыялістаў?
- Што рабіць, калі працадаўца не жадае браць на працу?
- Што рабіць маладому спеціалісту, калі прапрыемства распалася або ідзе скарачэнне аддзела?
- Ці магчыма паступіць у магістратуру за мяжу?... і шмат іншых.