30.09.2016 Грамадства
Са святам, дарагія настаўнікі. Мы Вас любім!
З нагоды Дня Настаўніка ў СШ No 29 г. Брэста адбыўся канцэрт, які падрыхтавалі вучні для сваіх любімых педагогаў.
На пачатку канцэрту выступіў дырэктар школы Сяргей Уладзіміравіч Саўчук. Ён
падзякаваў настаўнікам за самаадданую працу і ўзнагародзіў лепшых граматамі.
Далей распачаўся сам канцэрт. Дзеці чыталі вершы, пелі і плясалі.
Адзіны ў Берасьці клас з беларускай мовай навучання, 6 "Г", выступіў на канцэрце з
новай у сваім рэпертуары песняй "Хлопец пашаньку пахае".
Радзынкай канцэрту быў выступ дзетак першых класаў.
Напрыканцы канцэрту дзеці, якія прымалі ўдзел у выступах, расцягнулі на сцэне
плакат са стракатымі літарамі. "Са святам, дарагія настаўнікі. Мы Вас любім!"