11.09.2016 Палітыка
Давераная асоба лічыць, што загадчыца крамай парушыла п.1 ч.2 арт. 73 выбарчага кодэкса
«Мы не будзем размяшчаць агітацыйны плакат Сяргея Пятрухіна, а іншых кандыдатаў калі ласка, акрамя Вашага Сяргея Пятрухіна», - адказала загадчыца крамы «Наш магазін», што па вуліцы Брэсцкіх Дывізій 24, Ціхава Л.І. даверанай асобе кандыдата у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Сяргея Пятрухіна Сяргею Вакуленка 5 верасьня.
«У паводзінах загадчыцы», - піша 9 верасня ў скарзе да старшыні Брэсцкага гарвыканкама давераная асоба кандыдата Сяргей Вакуленка: «я пабачыў незадаволенасць і агіду, якая прагучала ў словах «Пятрухін ваш склочнік і вы таксама ад яго нічым не адрозніваецесь!»
Сяргей Вакуленка лічыць, што загадчыца крамай парушыла п.1 ч.2 арт. 73 выбарчага кодэкса «Прыцягненне асоб, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні, ці іншай службовай залежнасці, для ажыццяўлення ў працоўны час дзейнасці, якая спрыяе ... абранню».
«Плакат кандыдата Брыча, які канкуруе па першай выбарчай акрузе з Сяргеям Пятрухіным размешчаны ў тамбуры крамы. Гэтая крама гандлюе між іншым хлебам, які вырабляецца на ААТ «Берасцейскі пекар», генеральным дырэктарам якога з“яўляецца кандыдат Брыч», - удакладняе Сяргей Вакуленка: «Я бачу відавочную службовую залежнасць загадчыцы крамы Ціхавай, якая ў працоўны час спрыяе абранню кандыдата Брыча»