22.08.2016 Палітыка
«Я думаў старшыню выбарчай камісіі абіраюць на першым сходзе членаў камісіі,
а апынулась, што іх прызначае выканкам», - сказаў выбаршчык Сяргей Вакуленка, калі прачытаў пастанову «Аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце свайго звароту» датаваную 5 жніўня 2016 года.
- У гэтай пастанове са словаў старшыні выбарчай камісіі Галіны Янголенка запісана:
«... адпаведна рашэння Брэсцкага гарвыканкама прызначана старшынём Маскоўскай раённай камісіі па выбарам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, ...».
- Гэтак яна патлумачыла, калі яе апытваў участковы інспектар міліцыі АГПП АЎД адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Брэста капітан міліцыі Трафімук, які вынес пастанову, - паведаміў выбаршчык.