16.08.2016 Грамадства
Няма грошаў на прыслугу – не забруджвай наваколле!
Набліжаецца канец лета. Скончыўся купальны сязон, які падарыў нам безліч незабыўных пачуцьцяў.
Улюбленае месца адпачынку для берасцейцеў стала так называемае “берасцейскае мора”, што знаходзіцца ў маляўнічым месцы побач з ракой Мухавец.
У спякотныя дні гараджане натоўпамі прыязджалі адпачываць на пясочны бераг вадаёма, які раскінуўся пасярод леса.
Тутака на прыродзе адпачываючыя стваралі для сябе «камфортныя ўмовы»: раскладалі вогнішчы, карысталіся мангаламі, смажылі шашлыкі, папівалі іх віном і гарэлкай, танчылі “лязгінку”, раўлі дзікімі галасамі, якія не сціхалі да світанку, ставілі намёты, плавалі на надувных матрасах, прыгалі ў ваду з самаробных «тарзанак». Некаторыя гойсалі па вадаёму на водных матацыклах, пляжылі навакольны лес прыватнымі аўто і квадрацыкламі…
Ў зоне адпачынку няма пляжнага абсталявання, няма кантэйнераў на смецьце, няма біятуалетаў. Збольшага людзі паводзілі сябе на пляже прыстойна, дзеці купаліся пад увагай бацькоў. Але …
Народ зышоў, заталіся пустыя пляшкі, разбітыя шкляныя бутэлькі, плястыкавыя пакеты, рэшткі ежы, ў лесе прадукты жыццядзейнасці чалавека ўдэкараваныя кавалкамі туалетнай паперы. Папулярнае месца загаджана.
Паўсім бачна праблемы выхавання ў сям’і. Не ўсе прывучаныя прыбіраць за сабой, а ўсё так проста: насмеціў - прыбяры, не хочаш – заплаці прыслузе, яны прыбяруць, няма грошаў на прыслугу – не забруджвай наваколле!