11.08.2016 Палітыка
Фаварыты выбарчаў гонкі ў Брэсцкай-Цэнтральнай выбарчай акрузе № 2 – вылучэнцы працоўных калектываў
У акруговую выбарчую камісію Брэсцкай-Цэнтральнай выбарчай акругі № 2 7 прэтэндэнтаў у кандыдаты ў дэпутаты ПП НС РБ падалі дакуманты на рэгістрацыю, з іх:
4 прэтэндэнты былі вылучаныя палітычнымі партыямі (Амелянчук Ірына – ПБНФ, Макул Вадзім – ЛДП, Петрусевіч Фёдар – АГП, Шчэрба Аляксандр – БПЛ “Справядлівы Сьвет”);
2 прэтэндэнты былі вылучаныя працоўнымі калектывамі (дырэктар УА “Брэсцкі дзяржаўны абласны цэнтр моладзевай творчасці” Васіленка Іван працоўным калектывам ААТ “Брэсцкі электралямпавы завод”, і намеснік старшыні Сталай камісіі ПП НС РБ па ахове здароў'я, фізічнай культуры, сямейнай і моладзевай палітыцы Мілашэўскі Валянцін працоўнымі калектывамі УАЗ “Брэсцкі абласны радзільны дом” і УАЗ “Брэсцкая цэнтральная паліклініка”. 222 члены ягонай ініцыятыўнай групы сабралі за свайго вылучэнца больш за 1900 подпісаў!
Прэтэндэнту ў кандыдаты ў дэпутаты Палянскаму Даніілу, які збіраў подпісы за сваё вылучэнне, было адмоўлена ў рэгістрацыі кандыдатам, бо ў сваёй дэклярацыі не пазначыў 2 аўтамабілі 1980 і 1981 гадоў выпуску.
З лева на права, кандыдаты Валянцін Мілашэўскі (ад працоўнага калектыву), Аляксандр Шчэрба (ад БПЛ "Справядлівы Сьвет") і Іван Васіленка – (ад працоўнага калектыву)
Прэтэндэнт мае намер абскардзіць нерэгістрацыю, бо аўтамабілі, на ягоную думку, надта старыя, даўно прададзеныя і ім забытыя;