30.07.2016 Грамадства
Вынікі выбараў будуць такія, як захочуць улады
26 ліпеня прайшло пасяджэнне Баранавіцкага раённага выканаўсага камітэта па фармаванні ўчастковых камісій.
Пададзеных заяваў было 330 - усе былі задаволеныя.Назіральнік Сяргей Гоўша, які прысутнічаў на пасяджэнні, дзеліцца ўражаннямі:
“Псяджэнне прайшло даволі дружна, злажана, бо загадзя было падрыхтавана ўладаю. Ну, сказалі каму і ад якой арганізацыі, ці зборам подпісаў падавацца, што і было зроблена. Усе вылучэнцы ад праўладных арганізацый: БРСМ, Белай Русі, БСЖ, ГА ветэранаў, кампартыі Беларусі, шляхам падачы заявы, іхніх прафсаюзаў, дзяржустаноў, ад працоўных калектываў (не сказалі ад якіх), і г.д.
Няма ніводнага вылучэнца ад якой-небудзь апазіцыйнай партыі ці грамадзкай арганізацыі! Нават ад камуністаў-калякінцаў няма.
Спачатку пасяджэння называліся кандыдатуры, ад якой арганізацыі вылучаны, былі пытанні сябраў выканкама па кандыдатурам, хто вылучаў, што за чалавек. Потым галасавалі за колькасны склад камісіі, потым за ўвесь склад камісіі. Далей называлі новую камісію, склад яе, прозвішчы, але пытанняў было меньш, толькі па адзінкавых кандыдатурах, затым галававалі за ўвесь склад камісіі, затым і пытанняў не было, называлі склад, галававалі за іх і так далей, але прозвішчы і ад каго вылучаныя называліся абавязкова. Ну від дэмакратычнага фармавання камісій такім чынам вытрымалі, але склад камісій поўнасцю праўладны.
На маю прапанову надрукаваць яшчэ месцы працы ўсіх сябраў -- старшыня адмовіў, спаслаўшыся на выбарчы кодэкс.
І што новага мы ўбачылі ў раёне? Нічога, як улады хацелі, так і сфармавалі са сваіх вылучэнцаў, і вынікі будуць такія, як яны захочуць. А месцы працы сябраў камісій вядома не надрукуюць”.