19.07.2016 Палітыка
“Ласка” чальцоў камісіі вышэй за Канстытуцыю?!
19 ліпеня назіральнік за выбарамі Сяргей Гоўша з Баранавіч атрымаў адказ Брэсцкай абласной выбарчай камісіі на сваю скаргу.
Нагадаем, 9 ліпеня назіральнік за выбарамі ад БХК Сяргей Гоўша, падаў пісьмовую заяву ў акруговую выбарчую камісію Баранавіцкай-Паўднёвай выбарчай акругі № 5. На пасяджэнні акруговай выбарчай камісіі 08.07.2016г. па рэгістрацыі ініцыятыўных групаў, галасаваннем (8-за, 1-супраць) яму было забаронена фатаграфаваць момант галасавання сябрамі камісіі. На ягошае пытанне да старшыні камісіі Таццяны Латышавай, на падставе якога закону яна забараняе яму фатаграфаваць, назіральнік пачуў у адказ, што "на падставе Канстытуцыі".
Назіральнік пісьмова папрасіў удакладніць які артукул Канстытуцыі забараняе фатаграфаваць падчас выбараў. 12 ліпеня назіральнік актрымаў адказ за подпісам намесніка старшыні АВК 5 Алены Герман, дзе было сказана, што назіральнік Сяргей Гоўша бяз згоды камісіі здымаў членаў камісіі і спаслалісяна артыкул 53 Канстытуцыі, маўляў кожны павінен паважаць годнасць, права, волю і законныя інтарэсы іншых асоб.
13 ліпеня езадаволены адказам назіральнік звярнуўся са скаргай у абласную камісію.
Чарговы адказ перавёў магчымасць ФАТАГРАФАВАННЯ ў плоскасць ЭТЫКІ, маўляў, спачатку трэба пытацца, а потым рабіць, калі дазволяць...
“А як жа з “адкрытасцю і галоснасцю” выбараў, якія гарантаваныя грамадзянам Беларусі артыкулам 65 Канстытуцыі і 13 артыкулам Выбарчага кодэкса? Мо “ласка” чальцоў камісіі вышэй за Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь?!” – абураецца назіральнік.