16.07.2016 Грамадства
Выраз «Мы патрабуем пераменаў!» не з'яўляецца агітацыяй
лічыць праваабаронца з Баранавічаў Аляксандр Вайцешык.

15 ліпеня 2016 года Юрыям Казакевічам пададзена скарга на рашэнне акруговай камісіі па Баранавіцкай - Заходняй выбарчай акрузе №5 ад 2016/07/13 г. за № 14. Гэтым рашэннем яму вынесена папярэджанне. Юры Казакевіч перакананы, што папярэджанне яму вынесена беспадстаўна, а падставай для гэтага паслужыў надпіс на яго фатаграфіі: «Мы патрабуем пераменаў!», які камісія разцаніла як агітацыя.
“У дадзеным выпадку камісія паступіла непрафесійна, напэўна з-за сваёй невысокай падрыхтаванасці да выбарчага працэсу.
Дадзены выраз не можа з'яўляцца агітацыяй у прынцыпе, так як не заахвочвае да палітычных дзеянняў, не заахвочвае да здзяйснення таго, альбо іншага дзеяння за якога-небудзь прэтэндэнта ў кандыдаты, не з'яўляецца агітацыяй за чыё-небудзь абранне, таксама адсутнічае заклік да байкатавання выбараў”, - пракаментаваў падзею баранавіцкі праваабаронца Аляксандр Войтешик.