08.07.2016 Палітыка
Назіральніку забаранілі фатаграфаваць на падставе Канстытуцыі
У Баранавічах на чарговым 4-м пасяджэнні АВК № 5 па рэгістрацыі ініцыятыўных групаў былі зарэгістраваныя дзве групы:
-- Чарнавуса Мікалая, прыватнага прадпрымальніка, сябра партыі БНФ, ягоная ініцыятыўная група налічвае 10 чалавек.
-- Кармановіча Васіля, прыватнага прадпрымальніка з Брэста, сябры БСДП (Грамада), чыя ініцыятыўная група складаецца з 20 асоб.
На пасяджэнні прысутнічаў назіральнік Сяргей Гоўша, які сфатаграфаваў момант галасавання камісіі. Старшыні камісіі Таццяне Латышавай гэта не спадабалася і яна паставіла на галасаванне пытанне аб тым, ці дае камісія дазвол назіральніку Гоўшу фатаграфаваць. Васьмю галасамі супраць аднаго назіральніку забаранілі фатаграфаваць.
Сяргей Гоўша спытаў старшыню, на падставе ягога закону яна забаряе яму фатаграфаваць? Адказ старшыні: "НА ПАДСТАВЕ КАНСТЫТУЦЫІ Рэспублікі Беларусь!" Здзівіў назіральніка: "Заўтра падам у камісію ліст, каб мне паведамілі на падставе якога артыкула Канстытуцыі забаронена. Яе адказ сведчыць аб тым, што няма і не будзе адкрытасці і галоснасці на выбарах, бо ўлады сфармавалі камісіі са сваіх надзейных сябраў, з прыўладных і залежных ад улады арганізацый".