29.06.2016 Грамадства
Камісія добра дасведчаная і добра згуляная
28 чэрвеня 2016 года а 15 гадзіне ў адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Брэста адбылося першае, арганізацыйнае пасяджэнне выбарчай камісіі Брэсцкай-Центральнай выбарчай акругі № 2.
Да пачатку пасяджэння перад прысутнымі выступіў глава адміністрацыі Вадзім Васілевіч Краўчук, які давёў прысутным агульную інфармацыю адносна выбараў і прапанаваў прызначыць Янголенка Галіну Андрэеўну на пасаду старшыні выбарчай камісіі. Члены камісіі адзінагалосна прагаласавалі за прапанаваную кандыдатуру. Пасля чаго глава адміністрацыі перадаў новаабранай старшыні права весці пасяджэнне.
Пасяджэнне адбылося ў правамоцным складзе. Былі абраныя кіруючыя органы. Намеснікам старшыні АВК быў абраны Уласавец Аляксандар Андрэявіч, сакратаром камісіі - Акімава Інна Леанідаўна.
На пасяджэнні прысутнічалі прэтэндэнты ў кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад БСДП(Г) Ігар Маслоўскі і Ганна Канюс, а таксама назіральнік ад БХК Уладзімір Вялічкін.
"Ведаеце? Дэжавю", - кажа назіральнік: "Калі я пабачыў склад камісіі, то гэта былі твары, яуія я назіраю шмат гадоў, кіруючыя пасады не мяняюцца, напрыклад:
Загадчыца дзіцячым садком № 69 Галіна Янголенка была старшынём Маскоўскай раённай г.Брэста камісіі па выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 2015 года, старшынём выбарчай камісіі Брэсцкай-Цэнтральнай выбарчай акругі № 2 па выбарах дэпутатаў Палаты Прадстаўнікоў у 2012 годзе, Старшынём Маскоўскай раённай г.Брэста камісіі па выбарах прэзідэнта РБ у 2010 годзе.
Спецыяліст аддзела адукацыі, спорта і турызма Маскоўскага раёна г. Брэста Акімава Інна Леанідаўна была сакратаром Маскоўскай раённай г.Брэста тэрытарыяльнай камісіі па выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2015 годзе, сакратаром выбарчай камісіі Брэсцкай-Цэнтральнай выбарчай акругі № 2 па выбарах дэпутатаў Палаты Прадстаўнікоў у 2012 годзе, сакратаром Маскоўскай раённай г.Брэста камісіі па выбарах прэзідэнта РБ у 2010 годзе...
Рэшта камісіі таксама мала змяняецца, новых твараў я не бачу. Камісія сапраўды добра дасведчаная, і добра згуляная - адчуваюць плячо адзін аднаго".