27.06.2016 Грамадства
Прынялі да ведама...
Мы ўжо павведамлялі, што грамадскія актывісты горада Баранавічаў пісьмова і на асабістым прыёме ў Баранавіцкім гарвыканкаме адстойваюць гарантаванае ім канстытуцыяй права на мірны сход. Яны просяць унесці змены ў Рашэнне Баранавіцкага гарвыканкама №3778 ад 29 сьнежня 2014 г. “Аб масавых мерапрыемствах у горадзе Баранавічы і прызнанні страціўшымі сілу некаторых рашэнняў Баранавіцкага гарацкога выканаўчага камітэта” і вызначыць у горадзе больш месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў, а таксама скасаваць пункты па заключэнні дамоваў і аплаце паслуг...
Нарэшце грамадскія актывісты горада Баранавічаў атрымалі пісьмовы адказ гарвыканкама за № 01-15/287, датаваны 20 чэрвеня 2016, і за подпісам намесніка старшыні Баранавіцкага гарвыканкама Анатоля Гарбуза
Праваабаронца Сяргей Гоўша, адзін з падпісантаў звароту, і які прысутнічаў на сустрэчы з намеснікам старшыні Баранавіцкага гарвыканкама, лічыць што, “Гарбуз Анатолій упарта і цьвёрда падтрымлівае ранейшы курс, які праводзіў былы намеснік Касьцюкевіч разам з ідэалагічным аддзелам”.
“Мне і раней тылдычылі, што папярэдняе Рашэнне, якое я заставіў памяняць, таксама праходзіла экспертызу. Нічога, прыйшлося замяніць. І гэтае заставім замяніць, шкада толькі часу і нэрваў, якія прыходзіцца траціць у змаганні з сістэмай. Нашу заяву прачыталі, нас на сустрэчы паслухалі і далі зразумець, што права грамадзян на сход для ўладаў рэч непрымальная!” – кажа праваабаронца:
“Зараз плануем правесці круглы стол і вырашым, што будзем рабіць далей. На маю думку спачатку напішам скаргу ў Брэсцкі аблвыканкам, а потым у суд. Далей паглядзім...”