06.06.2016 Палітыка
Акцыя прадпрымальнікаў прайшла на рынку ў Баранавічах пад аб'ектывамі відэа камер міліцыі
05 чэрвеня на каапрынку ў горадзе Баранавічы прайшла акцыя ў падтрымку прадпрымальнікаў.
Міліцыянты ў цывільным назіраюць за акцыяй
У акцыі прынялі ўдзел прадпрымальнікі з Мінска, Барысава, Гомеля і Баранавічаў.
З дапамогай мегафона адзін з лідэраў прадпрымальніцкага руху Аляксандр Макаеў, заклікаў прадпрымальнікаў да аб'яднання, распавёў, што зараз намаганні накіраваны на збор подпісаў за адмену указаў № 222 і № 48. «Плануецца сабраць 50 тысяч подпісаў і перадаць іх у Канстытуцыйны і Вярхоўны суд, у парламент і прэзідэнту »- сказаў А. Макаеў.
Акрамя таго быў агучаны праект рэзалюцыі падрыхтаванай мясцовымі прадпрымальнікамі, з якой бачна, што гэта сход праходзіць у рамках Указа Прэзідэнта ад 24 сакавіка 2005 года № 148 "Аб неадкладных мерах па падтрымцы прадпрымальніцтва". У рэзалюцыі адзначалася на недапрацоўку і безгаспадарчасць з боку дзейнасці Баранавіцкага райпо, якому належыць рынак, на завышаную арэнду, на безуважнасць і абыякавасць чыноўнікаў да набалелых праблем простых грамадзян.
Міліцыянт гутарыць з дырэктарам(справа) рынку
Акцыя была нешматлікай, прадпрымальнікі слухалі выступ непасрэдна на працоўных месцах, многія баяліся падыходзіць з - за таго, што ўсё, што адбываецца здымалі на відэа міліцыянты ў цывільным, акрамя таго да прысутных падыходзіў дырэктар рынка, які патрабаваў спыніць сход і разыходзіцца, а ад прысутных журналістаў яшчэ і спыніць здымку.
На сходзе прысутнічалі праваабаронцы, якія назіралі і не ўмешваліся ў ход мерапрыемства. Дадзены сход, прайшоў без умяшання з боку органаў правапарадку і насіла мірны характар.
Аднак, нягледзячы на тое, што акцыя не была гвалтоўна спыненая, супрацоўнікі міліцыі ўзялі ў прыезджых удзельнікаў пашпартныя дадзеныя і ўнеслі іх у нейкі спіс, напісаны ад рукі, у які ўжо былі ўнесены прозвішчы мясцовых актывістаў і праваабаронцаў - адзначыў праваабаронца Аляксандр Войтешик.
У выпадку складання пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях і прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці назіральнікаў, якія ажыццяўлялі назіранне за правядзеннем мірнай акцыяй - гэта будзе расцэнена як ціск на праваабаронцаў - пракаментаваў Баранавіцкі праваабаронца Сяргей Гоўша.