Друк
17.12.2019
Новае відэа Спрут 8 "Помста міліцыянтаў" у сеціве
 
Сябры, на гэтым фота суддзя Свіцін ды пракурор Плескацэвіч. Яны вяршаць правасудзьдзе ў Пінску. Плескацэвіча нібыта падвысілі і ён з'ехаў у Брэст, у абласную пракуратуру
 
 
Дык вось, гэтыя прадстаўнікі судовай сістэмы пару гадоў таму асудзілі Андрэя Саўчанчыка на 10 гадоў за распаўсюд наркотыкаў. Па словах маці Марыі Красоўскай яе сыну адпомсцілі праваахоўнікі за вельмі гучную справу сярэдзіны нулявых, калі яе сына і яго сябра спачатку асудзілі, а потым дзякуючы умяшальніцтву ГУПАБіку, цалкам апраўдалі і нават выплацілі нейкую кампенсацыю.
 
ГУПАБік тады высвятліў, што тагачасны кіраўнік крымінальнага пошуку Ліпінскі перавысіў службовыя паўнамоцтвы і сфабрыкаваў супраць Андрэя і ягонага сябра справу. Перад дапросам Ліпінскі нібыта застрэліўся, але гэта вельмі сумнеўна, і справу зачынілі - павесілі ўсіх сабак на памерлага. Калегі Ліпінскага, якія разам з ім удзельнічалі ў тых падзеях, на дадзены момант зрабілі міліцыянтскія кар'еры і адчуваюць сябе нядрэнна.
 
 
Як распавяла Марыя Красоўская, у 2017 годзе на балконе агульнага карыстання выхад куды ажыццяўляецца з пад'езду, дзе жыў Андрэй са сваёй сям'ёй, у нейкай старай газавай пліце былі знойдзены наркотыкі - 7 грамаў марыхуаны. Згодна экспертызе, ніякага пацверджання, што марыхуана належыць Андрэю не знайшлося: ні адбіткаў пальцаў, ні ДНК. Але гэтыя двое не засмуціліся гэтай абставінай. Адсутнасць фоіа і відэа іх таксама не прыпыніла. Згода слоў Мары, якая спасылаецца на матэрыялы справы, судом было ўстаноўлена, что грошы, якімі нібіта разлічваліся за наркотыкі апечатваліся і клаліся ў пакет аж два разы. То бок, грошы, якія пралі ўдзел у кантрольнай закупке ў Андрэя нібыта адбіралі два разы, хаця кантрольная закупка была адна.
 
 
Дзіўна было і тое, што суддзя адмовіў адвакату ў хадайніцтве прадставіць ў судовае паседжанне дакумент, які бы пацвердзіў, што менавіта гэтыя грошы былі выданы ў аператыўна пошуковых мэтах. Паходжанне грошаў выклікае шмат пытанняў, але не ў Свіціна і Плескацэвіча. Гэты малады пракурор запрасіў 15 гадоў негледзячы на брутальныя супярэчнасці і адсутнасць доказаў. Суддзя не падтрымаў сябра и скінуў да 10 гадоў.
 
Чаму я веру маці? Таму шта я дакладна ведаю, что правасудзьдзя ў нас няма, а ўсе гэтыя мужыкі ды бабы ў кіцелях ды расах акторы маскарада, якія ніякага дачынення да правасудзя не маюць. Ахерэўшыя ад пачуцця ўлады і беспакаранасці яны здзёкваюцца над тымі, хто іх корміць. Калі б яны былі разумнымі, то памяталі, што гісторыя заўсёды паўтараецца і адзіная крыніца ўлады - народ, заўсёды наводзіць парадак ў рэшце рэшт. Замомніце іх твары і прозвішча, мо калі сутыкнецесь, ды будзеце ведаць, хто яны такія, а покль паглядзіце відэа дзе зафіксаваны іх цёмныя справы
 
 
© 2021 "Берасцейская вясна"