Друк
15.12.2019
Кітайцы таксама цікавяцца заводам
(фотарэпартаж)
 
Сёняшняе кармленне галубоў у Берасці вызначылася вялікай колькасцю міліцыянтаў у цывільным, толькі пяцёра былі ў форме. Адзін з іх “прамаўляў да Нябёсаў” праз мегафон.
 
 
Берасцейцы даведаліся апошнія навіны датычныязавода ад экаактывістаў.
 
 
Зміцер Бекалюк распавёў пра сітуацыю з заводам і стаўленне ўладаў да таго, што там адбываецца.

Ніна Бандарэвіч расказала аб паездцы ў Менск, аб тым, што берасцейская ініцыятыва супраць будаўніства завода АКБ была адмечана праваабарончай прэміяй…

Апынулася, што лёсам завода занепакоеныя ня толкі ў Берасці - кітайцы таксама цікавяцца развіццём падзей вакол завода АКБ…

Мо таму міліцыі толькі ў цывільным было незвычайна многа, каля 15-ці.

Распачаўся шпацыр, які закончыўся побач з кінатэатрам “Беларусь”.

Абышлося без затрыманняў

 

 

 

 
 
© 2021 "Берасцейская вясна"